Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

— А вы, маці, куцьцю на печы сьвяткуеце? Віншую вам шчасьця, здароўя, каб доўгіе леты ешчэ пражылі, — віншаваў сын мацеры і цэлаваў яе рукі.

— Эй, сынок, дзе мне там куцьця ў галаве! Я, дзеткі, ўсе дні плачу: і ў сьвята, і ў дзень будні, — казала баба і сьлёзы заблішчалі ў вачах ейных.

— А я прыйшоў, каб ліст ад Хведара прачытаць, бо ўчора с почты прыйшоў. Сымоноў прачытае.

— А ну, што пішэ, ці здароў, ці вясёлы?

Васіль выцягнуў з за пазухі ліст, падаў школьніку, а той пачаў чытаць:

Дарогі мой братка — Васілька і вы — маці!
„Кланяюся я вам на каляды і віншую вам на гэтые сьвяты. Запеяў бы я вам з астрогу каляду, але баюся, што вецер згубіць каляду ў лесе, і пад вашые вокны не прывее.!!

Старая маці залілася слёзамі, а Васіль маўчаў.

„...Тутака арыштанты як закалядуюць, дык ажно сыры мур разсыпаецца, ажно іржа з крат ападае. Як зацягнуць голасом, дык ажно вартоўнікі падслухіваюць. Бо смутная і страшная ёсць каляда ў няволі! А сабе, дык я ўсё чыста ў ночы прыпомніў аб калядзе. Як я быў ешчэ малым хлопцам, як я хадзіў калядаваць, як вы, маці прасілі бацьку, каб ён мяне пусьціў па калядзе, а пасьля як мы с парабкамі ўжо хадзілі з іскрыпкай калядаваць. Бывало станем як лес пад вакном. Калядуем, а скрыпка плача памеж намі, як дзіцатка. Мы голасна, а скрыпка роўна плача, і ніколі мы яе не маглі перамагчы. Вось і цяпер чую, як скрыпка гэта плакала, так вось і там плачэ...“

— Ай, сынку, сынку, асіраціў ты дзяцей! шэптала баба.

„Але гадзінамі, маці, то так мне ў тых мурох страшна, што не магу сам на ложку ляжаць, ды іду к другому, бо хіба памёр бы са страху. Як успомню сабе Настку, як успомню сабе, што яна, праз мяне пайшла ў магілу, дый дзяцей маіх асіраціла, то кроў мая жыўцом із сэрца цячэ. А праз краты відаць зоркі. А я на іх гляджу, як яны, каторые большые, меншых за сабой вядуць. І здаецца мне, што вялікая — гэта Настка, а малые — гэта Марыська зараз за ёй, а гэта Янка, а тая Васілька!..

— Ой, сынку, не ўбівайся з нуды так многа! —крыкнула баба, бытцам Хведар да яе гававыў, а не пісаў.

„...І ўсёж мне бачацца хаўтуры Насткі. Едзеце вы; ідуць дзеці за дамавінай; ідуць людзі. Аж пратасамі вецер гуляе і пытаецца: „А дзе падзеўся мужык гэтай жонкі? А падзёртая пратаса усё яму адказывае: „У Станіславові — ў вастрозе!.."

— Ой, замуравалі цябе, сынку, у няволю — ўздыхнула баба.

„...Але ты браце, Васіль, і вы — маці, дбайце аб маіх