Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/16

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

шае, 2 докумэнты з Літоўскае Мэтрыкі, кнігі Судных Спраў № 4 аркуш 203, ікнігі запісаў № 16, аркуш 263. Гэтыя докумэнты маюць вялізарнае значэньне для жыцьцяпісу Скарыны. Аўтар таксама надрукаваў прадмову да праскага «Псалтыру» 1517 году і першы разьдзел з кнігі «Іова» ў тэкстах: Скарыны, Фіоля, паўднёва-славянскім, па сьпісе Ленінградзкае Публічнае Бібліотэкі, па рукапісным зборы Віленскае Публічнае Бібліотэкі. Потым прыводзіцца першы разьдзел з «Песьні Песень» у перакладзе Скарыны і па рукапісах Маскоускае Сінодальнае і Веленскае Публічнае бібліотек. Дадаткі да кнігі Ўладзімерава канчаюцца перадрукам XII разьдзелу з кнігі «Эстэр» у перакладзе Скарыны і аднаго адрыўку з «Малое Падарожнае Кніжыцы».

Праца Ўладзімерава ахапляе ўсю дзейнасьць Скарыны. Зразумела, у сваім даьледваньні Ўладзімераў знаходзіцца ў пэўнай залежнасьці ад сваіх папярэднікаў, якія і высунулі тыя ці іншыя проблены. Але тады як яго папярэднікі толькі намячалі пытаньне, альбо яго стаўлялі, Уладзімераў усебакова вывучаў тую ці іншую навуковую проблему. Зусім правільным трэба лічыць жаданьне Ўладзімерава зьвязаць жыцьцё і дзейнасьць Скарыны з агульнымі культурнымі абставінамі тых часоў. Адсюль упоўне зразумела, што аўтар павінен быў зьвярнуць сваю ўвагу на культурны стан Беларусі ў XVI сталецьці і культурныя сувязі Беларусі з Заходняй Эўропай. Зусім незразумела толькі, чаму аўтар, характарызуючы культурны стан Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI сталецьці, адносіць сваю характарыстыку да „Паўднёва-Заходняе Расіі", г. зн. да Украіны.

Уладзімераў, характарызуючы моральны, рэлігійны і разумовы стан жыцьця Беларусі ў ХV-ХVІ сталецьцях, шырака карыстаўся папярэднімі дасьледваньнямі па гэтым пытаньні, так што ў гэтых адносінах яго характарыстыка нічога новага не дае. Усё ў асноўных рысах было выказана Салаўёвым, Бестужавым-Руміным, Чыстовічам, мітрапалітам Макарыем. Аўтар зусім правы, калі, констатуючы заняпад духавенства, паказвае на ўзвышэньне брацтваў, якія распачалі змаганьне з моральна-рэлігійным і разумовым заняпадам у Літоўска-Беларускай дзяржаве. Бязумоўна, упоўне правільна думка аўтара высунуць гарадзкую буржуазію, як соцыяльную групу, якая ў XVI сталецьці мела вялікі культурны ўплыў на грамадзкае жыцьцё. Аўтар адзначае факт існаваньня вялікага ліку бібліотэк у Вялікім Княстве Літоўскім, у якіх знаходзіліся як рукапісныя царкоўнаславянскія помнікі, так і паасобныя кнігі раньніх кракаўскіх друкаваных выданьняў. Аўтар паказвае, што ў рукапісных помніках магчыма адзначыць шмат глёссаў, калі на бакох кнігі тлумачыліся ў народнай мове незразумелыя словы. У далейшым, пры перапісцы кніг, гэтыя глёссы звычайна ўводзіліся ў самы тэкст кнігі, дзеля чаго самая кніга па мове прымала некалькі іншы характар. Нарэшце, аўтар адзначае існаваньне культурных адносін між тагачасным грамадзянствам і Заходняй Эўропай. Прадстаўнікі беларускае і украінскае арыстократыі, якую аўтар усюды называе рускай, езьдзілі за кардон прадаўжаць сваю адукацыю, між іншым бывалі і ў Польшчы. Дзякуючы культурным сувязям паміж Чэхіяй і Польшчай з аднаго боку і Вялікім Княствам Літоўскім з другога, пашыраны былі чэскія і польскія выданьні, асабліва бібліі [1]. Трэба лічыць характарыстыку культурнага стану Літоўска-Беларускае дзяржавы, зробленую Уладзімеравым, правільнай, але трэба адзначыць, што Уладзімераў, галоўным чынам, характарызуе культурны стан Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI сталецьця, тады як канец XV і першая

  1. Владимиров. Доктор Ф. Скорина, 1—43.