Старонка:Сузор’і (1926).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

ХІБА Ў ЗІМЕ ПРЫГОЖАСЬЦІ НЯМА…

Хіба ў зіме прыгожасьці няма?
Вось сьцеле сьнег пуховую пасьцель…
Здаецца, што зацьвіўся белы мак,
Здаецца, што і яблыня цьвіце.

Лятаюць, кружацца сьняжыначкі, як рой,
І шчыра так цалуюць мяне ў твар,
А гурбы белыя ўздымаюцца гарой.
О, колькі ласкі тут і колькі хараства!

Хоць холадна, але мяцежны жар
Яшчэ мацней хвалюецца ў душы.
Жыцьця здаецца лёгкім мой цяжар,
Бо бельлю ўсьнежанай калышацца ўся шыр.

І тчэ дыван і каляровасьць тчэ,
А радасьць прабуджае звоны струн.
Ўзьвівайся-ж, завіруха, ўсё ямчэй, —
Тваім жаданьнем моцна я гару!

1925 г.