Старонка:Сузор’і (1926).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

СЬНЕГАВЫЯ ДАЛІ

Шпарчэй бяжэце, мае коні,
Зьвінеце, звонкія шамкі,
А сьнег узьвівайся ў сьлед пагоняй,
Каб падагнаць мой бег ад сёньня.
А заўтра ты мяне пакінь!

Я буду заўтра ў далях новых,
Якіх ня ведаю яшчэ.
Мо‘ там зіяе дзень вясновы
І тчэ малюнак каляровы —
Жыцьця майго мо‘ радасьць тчэ…

23-XII 25 г.