Старонка:Сузор’і (1926).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Пачуўшы шэпты маёй душы ты,
Пачуўшы шчырасьць шматзвонных струн,
Ня станеш — кінеш кахаць цішу ты:
Яе ўскалыша яшчэ пярун.

А посьле сьцешыць, расшые шаты,
Аздобіць шчасьцем і шоўкам шыр.
Цябе ня знаўшы, я — твой глашатай:
Шануй ты шэпты маёй душы.

1925 г.