Старонка:Сузор’і (1926).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

І ад досьвітку да змроку
Ў кузьні чутны галасы,
І нясуць іх у даль далёка
Іскры вогненнай красы.

Малаты сьпяваюць песьню
Пад магутнасьць ўздыму рук;
Яна ўторыць ім прадвесьняй:
Туку-туку, туку-ту!

1925 г.

|}