Старонка:Сузор’і (1926).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

Сталі блізкімі родныя гоманы,
Ў кожным шэлесьце чуецца сьпеў,
Бо нядарам жыцьцё зьзяе промінам,
Бо нядарам так многа цярпеў

За свой край, за сябе і за іншых,
Покуль стаў на сваім рубяжы,
А цяпер бачу шчасьця узвышша
І хачу я пановаму жыць.

1925 г.

|}