Старонка:Суседзі (1932).pdf/58

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

УСЕ СПАКОИНА.

Усё спакойна.

Год усёроўна мае 365 дзён

Высакосны 366.

Зямля ўсяроўна круціцца…

І нашыя беларускія поштавікі — ўсёроўна ня ведаюць ні беларускай мовы, ні тых якія па констытуцыі яны павінны ведаць.

Дзесяць разоў з часу Кастрычнікавай рэволюцыі зямля, па чутках, перакруцілася вакол сонца, а нашыя паштавікі ўсё яшчэ не паспелі некалькі крокаў зрабіць у напрамку выкананьня нашай нацыянальнай політыкі.

Адным словам, круціліся з зямлёю, — ня было.

Я ўжо пісаў некалі пра нашую пошту, праўда кажучы, думаў, што праклятая спадчына вялікадзяржаўнага шовінізму на пошту больш ня вернецца.

Вярнулася, — трасца ёй!..