Старонка:Суседзі (1932).pdf/64

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Студэнты засьмяяліся.

Мне зрабілася жудасна, але каб болей, раздражаць нашых будучых прыват-доцэнтаў, няшчыра засьмяяўся і я.

— Откиньте всякий страх и можете держать себя свободно, — гледзячы на вялізарную кнігу раптам сказаў адзін студэнт, і зьвярнуўшыся ўжо непасрэдна да мяне, ён дадаў:

— Будзьце ласкавы, прачытайце і вы вось гэту кнігу.

Студэнт паклаў перад мной кнігу: „Лекцыі па гісторыі беларускай мовы“ прыват-додэнта Воўка-Левановіча і сам адышоўся.

І праз паўгадзіны я ўжо калмачыў валасы, праз гадзіну я зьбялеў, а яшчэ праз паўгадзіны студэнты, паглядзеўшы на мяне, ціха пыталіся:

— Колькі цяпер два памножанае на два?

— Сем! — ціха адказваў я і яшчэ болей зьбялеў…

Сем, чорт пабяры, сем!

Бо калі вучоны мовазнаўца Беларускага Унивэрсытэту па катэдры беларускага мовазнащства сьцьвярджае, што словы: „строгій, стро, арыхметіка, хвізіка, пандравіліся“ і г. д. ёсьць беларускія словы і ўсё яшчэ застаецца прыват-доцэнтам, дык я сьмела буду сьцьвяр-,