Старонка:Суседзі (1932).pdf/70

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

— Бо ў майго сакратара ёсьць яшчэ сакратар, — аказаў адказны таварыш і, падумаўшы, дадаў: — дык і той яшчэ можа памыляцца, бо і ў яго ёсьць яшчэ сакратар, а вось ужо машыністка дык тая павінна правільна пісаць па-беларуску бо падначаленых у яе ўжо няма. Яна значыцца і адказвае за беларусізацыю.

Пасьля гэтага выпадку ва ўсёй гэтай гісторыі, аб якой гутарка будзе далей, зразумелі: вінавата машыністка, выключна і безапеляцыйна

Цяпер конкрэтна да справы.

Гэтымі днямі нам у рэдакцыю прынесьлі адну афіцыйную паперку, у якой паказаны практыкаваньні Белкоопсаюзу ў беларускай пісьменнасьці.

Вось што Белкоопсаюзам напісана ў гэтай офіцыйнай адносіне:

Беларускі саюз
спажывецкіх
коопэрацыйных
аб‘яднаньняў. „Белкоопсаюз“.
за 13/III — 28 г.
№ 3044
Наркамгандлю
Тут.

Сябра праўленьня БКС
Загадчык Вучотна-Транспор.
Аддзяленьня.

Сябра праўленьня БКС
Загадчык Вучотна-Транспор.
Аддзяленьня.

На ваша пытаньне ад 13 — II № 6211 паведамляем, што ніякіх вываз цяжару ў Прямое Паўночна-Заходніе Заморскіе цяжарнага сообшчэньня ня будзе.