Старонка:Суседзі (1932).pdf/71

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Прачытаў я гэтую адносіну раз, потым прачытаў яе яшчэ раз, потым зьнізу ўверх прачытаў і нейкі полах пачаў мяне агортваць і хаця-ж добра я ведаю, што наш Белкоопсаюз піша гэткую адносіну, і хаця-ж прозьвішча росчаркам таксама для нас ня чужое, і хаця-ж, як гэта ў адносіне зазначаецца, усе яны „тут“, — усё-ж палахліва мне неяк робіцца ад гэтакіх адносін.

Кажуць, што ў гэты час, як я пішу фэльетон, справавод з Наркомгандлю начытаўшыся белнандляўскіх адносін, пачаў скакаць на аднэй назе, балбатаць па-індычаму і называць сябе членам праўленьня Белкоопсаюзу:

Ёсьць чуткі, што няшчасны звар‘яцеў.