Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

на паўдні і ўсходзе. З часам утварылася там сéм англа-саксонскіх каралеўстваў (heptarchіa).

Англы і Саксоны, асядаючы ў Брытаніі, у краі, дзе Рымская культура ня была так моцна ўкараніўшыся, як у другіх заходня-рымскіх провінцыях, захавалі сваю нацыянальнасьць, чаго не змаглі зрабіць Візыготы, Востраготы, Лёнгобарды і іншыя германскія народы. Гэтыя апошнія, заваёвуючы рымскае гаспадарства, гублялі свой нацыянальны характар, прымаючы мову і спосаб жыцьця зваяванага народу.

У Англа-Саксонскіх каралеўствах, дзякуючы працы сьв. Аўгустына, прысланага з Рыму, борзда пашыралася хрысьціянства. - Англа-Саксонскае духавенства слыло сваёй асьветнаю працаю і пераз сваіх місіянэраў мела ўплыў на германскія пляменьні ў Сярэдняй Эўропе.

8. Франкі. Адзіным запраўды трывалкім германскім гаспадарствам было гаспадарства Франкаў на прасторы даўнейшае Гальліі. Народ Франкаў стварыўся з заходнягерманскіх пляменьняў, якія жылі ля сярэдняга і ніжняга Рэйну. У V в. Франкі пасунуліся далей на заход і занялі паўночную Гальлію. У некалькі гадоў пасьля ўпадку заходня-Рымскага гаспадарства каралём паўночных Франкаў стаўся Клёдвіг. Быў ён з легендарнага роду караля Мэравэя, адкуль і пайшла дынастыя Мэравінгаў. Быў ён крутадушны, жорсткі, але і вельмі адважны. У Гальліі, пасьля ўпадку Ромула-Аўгустула, на вялікім прасторы паўноч і ўсход ад лёары забраў у свае рукі ўсю ўладу Рымскі намесьнік Сыагры. Клёдвіг пайшоў на яго вайной і ў 468 г. пад Суассонам зваяваў яго, а землі яго прылучыў да сваіх. У канцы V в. Клёдвіг перамог ваяўнічых Алеманаў, што асéлі на паўдні ад Майну да Альпаў, па абодвух берагох верхняга Рэйна. Алеманы ў большасьці сваёй былі прымушаны прызнаць над сабой уладу Клёдвіга. У рашучай бітвé з Алеманамі (каля м. Цюльпіх, Tolbіacum), калі шчасьце хісталася і пачало хінуцца ў бок апошніх, Клёдвіг прасіў хрысьціянскага Бога, каб яму памог, абяцаючы, што зваяваўшы свайго непрыяцеля, прыйме хрысьціянскую веру. Бітва скончылася пабéдай Клёдвіга і пасьля гэтага ён разам з некалькімі тысячамі жаўнераў ахрысьціўся у Рэймскім касьцéле (496). Прыняўшы каталіцтва, Клёдвіг прыхінуў да сябе каталіцкае гальскае насяленьне, якое на Паўдні неахвотна цярпела над сабой уладу Візыготаў, па вéры арыянаў, значыць, у яго вачох гэрэтыкаў. Урэшце, зваяваньне Візыготаў (507) забясьпечыла Клёдвігу панаваньне над усімі землямі між Лёарай і Гароннай. Клёдвіг трымаў у сваіх руках уладу 30 гадоў, за гэты час здрадай і ўбіўствамі ён паадбіраў пасады ад усіх іншых франкскіх ка