Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

і сьмерць гэтых двух людзей дала зусім адваротны рэзультат, чымся той, якога спадзяваліся іх судзьдзі і каты. Гусыцкі рух, заместа аслабéць, набраў яшчэ вялікшае сілы, бо Чэхі дзеля ўшанаваньня памяці мучанікаў за ідэю адраджэньня царквы і чэскага народу, тым больш рупіліся аб правядзеньні ў жыцьцё іх ідэалаў.

Затое Сабору больш пашчасьціла ў справе аб'яднаньня царквы. Сабор пастанавіў, што ўсé тры папы павінны зрачыся свайго становішча. Самахоць зрокся папскага пасаду толькі рымскі папа, Грыгор XІІ; два другія: авіньёнскі (Бэнэдыкт ХIII) і Ян XXІІІ, які склікаў сабор, — былі пазбаўлены ўлады проці іх волі, бо выбары іх былі прызнаны няважнымі. Толькі пасьля гэтага кардыналы і дэлегаты на сабор выбралі новага папу, Марціна V (1417), з рымскага роду Колённа, і ён стаўся ўжо адзінай галавой царквы.

Трэцяя справа: рэформа царквы — сустрэла найбольш перашкод. Скончылася тым, што гэта справа была адложана на далейшыя саборы, якія пастанавілі склікаць цераз кожныя некалькі год.

c) Базэльскі сабор. З прычыны ўзьняўшыхся ў Чэхіі гусыцкіх войнаў папа Марцін V незадоўга да свае сьмерці (1431) сазваў сабор у Базэлі, які, аднак, сабраўся ужо пры наступніку яго, Яўгéні ІV. На першым месцы было пастаўлена пытаньне, хто - папа, ці сабор (паводле новых паглядаў) — мае вярхоўную ўладу над царквою. Сабор выразьліва кіраваўся да абмежаньня папскае ўлады і пастанавіў вольныя выбары біскупаў капітуламі і скасаваньне розных даняй для Рыму. Тады папа распусьціў сабор і сазваў новы ў фэррары, а пасьля ў Флёрэнцыі. Некаторыя гаспадарствы пачалі правадзіць у жыцьцё пастабазэльскага сабору; гэтак, Францыя на аснове такзванай прагматычнай санкцыі дабілася самастойнасьці галіканскае царквы ў 1438 г. (гальліканскія свабоды). Такія-ж дамаганьні Нямеччыны ня мелі ўдачы. У часе гаспадараньня другога наступніка імпэратара Жыгімонта, Фрыдрыха ІІІ, быў падпісаны з Рымам вéданьскі конкордат (1448), паводле якога, за абяцанку каронацыі на імпэратара, Фрыдрых ІІІ зрокся дамаганьня рэформы царквы ў сваіх спадчыных землях. На базэльскім саборы аставалася ўсё менш і менш учасьнікаў (у вапошнім часе ён зьбіраўся ў Лёзанне), а пераз год ён аканчальна разьвязаўся. У Нямеччыне ў царкоўных справах нічога не зьмянілася, і гэта пазьней - ужо на пачатку навейшых часоў — дало грунт для рэформацыі Лютэра.