Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

лікая Рада з часам усё больш абмежавала ўладу дожаў, а пасьля ў свой чарод уступіла месца „Радзе Дзесяцёх“; урэшце найвялікшае ўлады дайшлі гаспадарственыя інквізытары, што мéлі надта шырокія паўнамоччы. Маючы добра наладжаную паліцыю, яны крэпка дзяржалі ў паслухмянасьці ўвесь народ. Праўда, народу жылося ня так ужо цяжка, бо ён не плаціў ніякіх гаспадарственых падаткаў. На вайну бралі наймітаў пад начальствам так-званых кондот'éраў (condoıtіerі) - прадпрыемцаў, якія самі наймалі, колькі трэба, салдатаў і з імі йшлі на службу таму, хто ім плаціў грошы. Наагул-жа олігархічная ўлада ў Вэнэцыі адзначылася злачынствамі піці, атручаваньнем палітычных непрыяцеляў, нялюдзкімі мучэньнямі і страшэннымі вастрогамі (так-званымі валавянымі камэрамі).

e) Гэнуя. Падобна-ж да Вэнэцыі расцьвіла Гэнуя. Найвышэйшы расцьвет яе прыпадае на XІІ вéк, бо тады, апрача значнага прастору навакол места, да я належылі астравы Корсыка, Сардынія і Эльба; за апошнюю Гэнуя вяла вайну з Пізай больш як 200 гадоў. Улада ў Гэнуі была ня гэткая суровая, як у Вэнэцыі, хоць і падобная да яé. У XІV вéку была ўстаноўлена спадчынная ўлада дожаў. 1 тут ішла барацьба паміж дэмакратычнай і арыстакратычнай партыяй, ды ад гэтае барацьбы Гэнуя так аслабела, што некалькі разоў лучала пад чужацкае гаспадараньне — сьпярша Мілану, пасьля Францыі, а ў канцы імпэратара. Ня гледзячы на частую ўнутраную калатню, дабрабыт Гэнуі быў даволі значны.

f) Мілан. У паўночнай Італіі выдатную ролю іграла тыранія, якая вытварылася пераважна на грунце барацьбы Гвэльфаў з Гібэлінамі. З паміж мéст найвялікшае вагі дайшоў Мілан, што ад найдаўнейшых часоў быў якбыццам галавой усіх мест Лёмбардыі. У часох дужа слабое сувязі з імпэрыяй у Мілане і ваколіцах яго ўзяла ўладу вэльфская сям'я дэльля Тoррe (della Torre), а пазьней —пры Гэнрыку VІІ—гібэлінская сям'я Вісконті (ў XІV в.), дастаўшы тытул імпэратарскіх вікарых. Вісконті заваявалі для Мілану блізу што ўсю паўночную Італію. Ян Галеаццо Вісконті, той самы, які пачаў будоўлю міланскага сабору купіў у імпэратара Вацлава тытул князя. Калі ў 1447 годзе сям'ю Вісконті выгналі з Мілану, уладу захапіў адважны кондот'éр Францішк Сфорца (1450). У канцы сярэднявечча, карыстаючы з узьняўшыхся ў Мілане непарадкаў, гэтым местам заваладала Францыя і з таго часу пачынаецца паміж Францыяй і Габсбургамі даўгая барацьба за Лёмбардыю.

Гэтыя дзьве сілы і кіравалі доляй Італіі ад канца сярэдніх вякоў.