Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

разьвівацца гандлю. У вялікіх мястох, поўных пышных палацаў, было многа школ і кніжніц. Галоўнымі творамі архітэктуры былі мэчэты. Найслаўнейшы мэчэт з тысячаю калён (слупоў) быў у сталічным мéсьце Кордове, а з палацаў на увесь сьвет славілася Альгамбра ў Гранадзе (Маўрытанскі стыль). З прычыны забароны Магамэта выабражаць фігуры людзей, плястычнае мастацтва мéла ў драбаў апрычоны характар. Адзінай тэмай у малярстве і разьбе былі фантастычныя лініі або расьцінныя матывы, якімі прыбіралі будоўлі. Яны называліся арабэскамі і перамéшаваліся з арабскімі надпісамі — выняткамі Корану.

Другі Каліфат, якога сталіцай, ад часу Аббассідаў, быў Багдад, дайшоў найвялікшага разьвіцьця пры Каліфе Гарун-аль-Рашыдзе. І тут таксама цьвіў гандаль і промыслы; з мастацтва — поэзія і архітэктура, з навук — матэматыка, астрономія і хімія. Эўропэйцы ад Арабаў узялі арабскія цыфры; Арабскія-ж лекары на працягу ўсяго сярэднявечча мéлі ўсюды заслужоную павагу. Аднак, скора пасьля сьмерці Гаруналь-Рашыда гаспадарства пачало хінуцца да ўпадку; намесьнікі здабывалі сабé незалежнасьць, а блізу ўсéнька Азія падпала пад уладу Сэльджукаў, малакультурнага турэцкага плямя з Турану, якое прыняло навуку Магамэта.

Апрача гэтых двух былі яшчэ каліфаты: Эгіпецкі з дынастыяю Фатымідаў, празваных так ад імя дачкі Магамэта Фатымы, і Гасéнскі (ад мéста Гасны ў Кабулістане). У часы магутнасьці гэнага каліфату (за Махмуда ІІІ ў XІ в.) жыў там слаўны лекар Авіцэнна і поэта Фірдусі, які напісаў сусьветнае славы поэму "Шах Намэ"-каралеўская кніга, што апявала барацьбу Туранцаў з Іранам (гэроі: Ростэм і Зораб). Пэрсія уславілася фантастычнымі апавяданьнямі, да якіх належыць вéдамы зборнік апаваданьняў "Тысяча і аднаé ночы".

§ 7. Апошнія Мэравінгі. Магутнасьць Қаралінгаў.

1. Канец Мэравінгаў. Дзеля таго, што ў зямлі Франкаў укараніўся звычай дзяльні гаспадарства па сьмерці кожнага гаспадара, тамака ўжо ад часу Клёдвіга ўзьнімаліся крывавыя ходаньні за пасад. Каралеўская ўлада ўсё больш і больш губляла свой аўторытэт, а на каралеўскім пасадзе засядалі часта гаспадары-бязьлеткі, ня здольныя да сур'ёзнага кіраваньня гаспадарственымі справамі. З гэтага вышла тое, што запраўдная гаспадарственая ўлада памалу зусім перайшла ў рукі галоўнага каралеўскага ўрадніка, які называўся маршалкам двара, мажордомам. У Аўстразыі (у паўночнаўсходняй часьці гаспадарства Франкаў) у VІІ в. становіш