Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

воным крыжом на ім. Кароль Бальдуін І аддаў ім на кватэры часьць каралеўскага палацу, сумежную з плошчай, дзе некалі стаяў храм Салямона, ды адгэтуль пайшло і імя Тэмплярыяў (ад францускага le temple - храм). Яны дзяліліся на рыцароў, братоў услугуючых і ксяндзоў капэлянаў. На чале стаяў вялікі магістэр.

Падобную-ж арганізацыю мéў ордэр Іоанітаў. Разьвіўся ён з таварыства апекі над хворымі багамоламі, закладзенага яшчэ перад крыжавымі паходамі паводле думкі нейкага купца з Амальфі. Пасьля першага крыжавога паходу таварыства рэарганізавалася узіраючыся на Тэмплярыяў. Іоаніты насілі чорныя ахілімы з белым крыжом. Пад той час, як ваяўнічыя Тэмплярыі сталіся жахам для музульманаў, стаўляючы на першым пляне рыцарска-ваенныя мэты, Іоаніты і надалей асталіся вернымі старой сваёй мэце: справам міласэрным.

У гэтых рыцарскіх ордэрах, да якіх у часе трэцяга паходу прылучыўся ордэр нямéцкіх рыцароў, лучыліся найвышэйшыя ідэалы таго часу: манаскі і рыцарскі. Гэта міліцыя Сьв. Гробу сталася магутнай сілаю хрысьціянства і царквы на Ўсходзе.

c) Унутраныя адносіны ў Ерузалімскім каралеўстве. Заваяваныя крыжаносамі землі памалу пераварочаваліся у гаспадарствы з разнародным, часьцю маральна ўпаўшым, насяленьнем, зложаным з усіх нацыянальнасьцяў Эўропы. І палітычны лад у іх быў мéшанінаю разнародных Элемэнтаў: царкоўнае гіэрархіі, францускае феодальнае манархіі і вольных мéскіх чарод. Аднак, з прычыны перавагі французаў, скора ўзяў верх францускі феодальны лад, француская нацыянальнасьць і француская мова, якую ўжывалі усé у гаспадарственых і тарговых адносінах. Гэты феодальны лад пры слабасьці цэнтральнае ўлады і ня слухмянасьці вассалаў, з самага-ж пачатку запыніў нормальнае разьвіцьцё Ерузалімскага каралеўства. Тры найвялікшыя вассалы: валадары Эдэссы, Антыохіі і Трыполісу, а таксама і іншыя драбнейшыя мала ўвагі зварочавалі на караля. Кароль-жа быў зусім слабы ў адносінах да князёў Царквы, патрыархаў Ерузалімскага і Антыохійскага, арцыбіскупаў і біскупаў. Гэтак сама прыморскія тарговыя пасёлкі Генуі, Вэнэцыі і Пізы карысталіся блізу поўнай незалежнасьцяю. Заваяваныя крыжаносамі землі ў некаторай меры лучыў супольны статут, вéдамы пад назовам Ерузалімскіх пасяджэньняў („assіses et bons usages du royaume de Jérusalem") і ўкладзены пад уплывам Францускага правадаўства і звычаяў. Ня гледзячы на бязупынныя войны, край аканамічна разьвіваўся. Адгэтуль вывозілі шмат прыродных пладоў, асабліва віна і паўднявое садовіны, такжа вырабы тутэйшага промыслу, як