Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

жэньне вольнага сялянства вельмі палепшала, - ды толькі не надоўга. Ужо ў XIII сталéцьці, у мéру таго, як драбніліся сялянскія гаспадаркі, прыгон і падаткі рабіліся ўсё цяжэйшымі, карчаваньне лясоў закідалася, а далейшае высяленьне спынялася, - у меру гэтага сялянства бяднела, а прыгон крапчэў. Толькі ў некаторых краінах, як Тыроль і Швайцарыя, сяляне захавалі сваю палітычную волю і аканамічную незалежнасьць.

2. Разьвіцьцё мест і мяшчанства. а) Закладзіны мест. Старавéчныя рымскія мéсты ў Нямеччыне, што ператрывалі мандроўкі народаў, або зусім падупалі і зраўнаваліся з вéсямі, або былі паруханы Норманамі ці Уграмі. Насяленьне ўцалéўшых мест займалася пераважна земляробствам і, разам з акалічнымі зéмлямі, падлягала графам. Жыцьцё ў адным мéсцы, абгароджаным мурамі і валамі, ад найдаўнейшых часоў лучылася ў Нямеччыне з паняцьцем аб прынуцы і няволі. Толькі ў часы крыжавых паходаў разьвіцьцё таргоўлі і вымогі яе перавярнулі мéсты ў самабытную, моцную арганізацыю з сваймі асобнымі правамі і асаблівым укладам жыцьця.

Спачатна рамёсламі і промысламі займаліся ў панскіх дварох. Дворныя парабкі спэцыялізаваліся ў розных рамёслах і розных галінах прамысловасьці. Калі прамысловае вытворства двара перарастала дворныя патрэбы, прыгонных рамесьнікаў сялілі на землях навакол рыцарскіх замкаў і давалі ім права вольнае працы і продажы іх вырабаў. Сюды прыходзілі акалічныя жыхары дзеля куплі. Тутака-ж асядалі і купцы дзеля пасярэдніцтва ў мéнцы прадуктаў і вырабаў розных ваколіц. З такіх сéлішч пры спагадных акалічнасьцях тварылася места, якое фэодальныя валадары абдоравалі рознымі прывілеямі. Ранéй або пазьней мéстам удавалася ці то палюбоўнымі ўмовамі, ці барацьбой дабіцца поўнае або часткавае незалежнасьці ад сваіх старых апякуноў. Ад пачатку крыжавых паходаў нязвычайна ўзрасла заможнасьць італьянскіх, а пасьля і нямецкіх мест. У Нямéччыне імпэратары ў надгароду за розныя ўслугі давалі мéстам поўную незалежнасьць ад фэодалаў і залічалі іх да лічбы імпэратарскіх мест, значыць, стаўлялі іх у залежнасьць беспасярэдня ад імпэратарскае ўлады. Каб бараніцца ад прагавітых на дабро, сабранае ў мястох, князёў і рыцароў, мяшчане будавалі навакол сваіх пасёлкаў муры і капалі равы.

в) Разьвіцьцё таргоўлі і прамысловасьці. За местамі ўсё болей і болей умацоўвалася роля тарговых пунктаў, дзе збываліся плады зямлі і вырабы прамысловасьці. Найвялікшыя торжышчы ці кірмашы адбываліся ў дні цар