Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

Візантыйскае будаўніцтва перайшло разам з хрысьціянствам да ўсходніх славян (Беларусоў, Украінцаў, Маскоўцаў), якія ператварылі яго на свой спосаб[1]. Маскоўская царква прадстаўляе разьвіцьцё, ці ляпей сапсаваньне Візантыйскага стылю. Тыповай прадстаўніцай гэтага будаўніцтва ёсьць царква „Васіля Блажэннага" ў Маскве.

Раманскі стыль прадстаўляе далейшае развіцьцё стара-хрысьціянскае базылікі. Раманскія сьвятыні складаюцца з галоўнае і папярочнае навы, з хораў, пад якімі бывае, крыпка, падземная магільная капліца, як-быццам другая ісподняя царква, дзе пахаваны закладчыкі. Наабапал сярэдняе ёсьць дзьвé бакавыя навы. Вéжы злучаны з галоўнай будоўляй і прадстаўляюць з ёй адну цэласьць. У васнову памеру царквы пакладзены квадрат. Цэнтральная нава мае тры квадраты, высуненыя на вонкі часьці папярочнае навы ― таксама квадраты, бакавыя навы складаюцца з шасьцёх квадратаў кожная. У сярэдзіне будоўля мае круглае кшталтам бочкі, скляпеньне; стоўб чатырабочны. Памяткамі гэтага стылю ёсьць катэдры ў Майнцу, Вормсе, Сьпіры.

Готыцкі стыль ёсьць найглыбейшым выражэньнем духа сярэдніх вякоў. Увагу захоплявае вялізарнасьць готыцкіх будоўляў, а таёмнасьць прыцемку ў сярэдзіне дае асаблівае настраéньне. Раўнуючы готыцкія будоўлі да раманскіх, кідаецца ў вочы тое, што тут галоўная нава надта вялікая раўнуючы да бакавых; тут-жа сустракаем узятыя ад Арабаў вострыя аркі замéста раманскіх паўкруглых, орыгінальныя прыборы на порталах і абалонах (шыбах), нізкія хоры (крыпты няма), -усё гэта пры высачэнных, масыўных вéжах і масыўнасьці ўсяé будоўлі. Бацькаўшчынаю готыцкага стылю лічаць паўночную Францыю (Парыж); найвялікшы расцьвет яго прыпадае на XІІІ век. Назоў „готыцкі“ зьявіўся пазьней, калі пачаў разьвівацца новы стыль: рэнэсанс (адраджэньне), і спачатна ўжываўся дзеля выражэньня пагарды барбарству сярэднявечнага стылю.

Будаваньнем сьвятыняў у раманскім стылі кіравалі духоўныя. Готыцкія-ж будоўлі стаўлялі рамесьнікі і мастакі — мяшчане, якія прадстаўлялі цесна злучаныя корпорацыі з сваім собскім правадаўствам і судом.

Найважнейшыя готыцкія памяткі: у Францыі — катэдра „Notre Dame" у Парыжы і катэдра ў Рэймсе, цэрквы ў Аміэне і Шартры; у Англіі — у Кентэрбэры і Йорку; у Гішпаніі — ў Бургосе; у Нямеччыне — у Магдэбургу, Кéльне, Страсбур-

  1. Беларусы вытварылі свой собскі, орыгінальны архітэктурны стыль, асабліва ў будаўніцтве з дрэва (старыя царквы, званьніцы і г.п.). Перакл.