Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/102

Гэта старонка была вычытаная

А Пётра І тым часам вёльмі старанна выкарыстаў памылку Караля ХІІ. Ня глёдзячы на няўдачу пад Нарваю, заняў Пётра І Інгрыю, Эстонію і Лівонію з яўнай мэтай заваладаць гэтымі краямі назаўсёды, бо на балотах Інгрыі пабудаваў новую сталіцу Пецярбург (1703), ды залажыў і ўмацаваў шмат портаў. З Польшчы выгнаў ён караля Станіслава Лешчынскага і запатрабаваў ад сойму новых выбараў.

Толькі ў восені 1707 г. Кароль ХІІ павярнуў на ўсход-проці Пётры І. Аднак, замёст таго, каб перад усім адбіць адабраныя Пётрам І надбалтыцкія краі, або пайсьці проста на Маскву, ён паслухаўся казацкага гэтмана, Мазэпу, які пры помачы Швэдаў маніўся вызваліць Украіну ад расёйскага панаваньня, ды пайшоў уперад на Ўкраіну, каб адтуль ужо крануцца на Маскву. Але Мазэпе не ўдалося пацягнуць за сабою казакоў; апроч таго, Кароль ХІІ пачаў аблогу Палтавы, добра ўмацаванае расейцамі крэпасьці. Калі на падмогу Пётры І падыйшло значна большае войска, Кароль ХІІ, які ў часе аблогі быў ранены і ня мог весьці галоўнае каманды, загадаў атакаваць надыйшоўшыя расейскія войскі; аднак, ня гледзячы на адвагу сваіх швэдзкіх вэтэранаў, тут ён меў поўную няўдачу. Дарога ў Бацькаўшчыну была адрэзана, і мусіў ён з нязначнаю дружынаю ўцякаць за Дняпро і Ніжні Буг на нэйтральную турэцкую тэрыторыю. Чатыры гады аставаўся Кароль ХІІ ў Бэндэрах (турэцкая крэпасьць у Бэсарабіі) і ўвесь час намаўляў Туркаў на вайну з Расеяю; гэта яму ўрэшце і ўдалося. Калі Пётра І падыйшоў сам з сваім войскам, Туркі яго акружылі над Ніжнім Прутом, і яму пагражаў поўны разгром. Аднак, з гэтае сеткі яму ўдалося вылезьці, падкупіўшы турэцкага вэзыра; Пётра атрымаў навет даволі выгодны для яго мір: яму дазволілі без перашкод адступіць, ды толькі павінен быў вярнуць Турцыі Азоў.

Кароль ХІІ, даведаўшыся аб пагражаючых яму падзеях у Швэдзіі, пакінуў Бэндэры (1714) і конна прыехаў ў Штральзунд. Зараз-жа хацеў ён заваяваць Норвэгію, але пагіб пры аблозе крэпасьці Фрэдэрыксгаль (1718)

Пасьля Караля ХІІ каралеўскі пасад заняла яго маладзейшая сястра, Ульрыка Элеонора, жонка князя Гэсэн-Касэльскага; яна згадзілася на абмежаваньне каралеўскае ўлады на карысьць Дзяржаўнае Рады, якую апанавала шляхта. У 1719-1721 гадох быў зроблены аканчальны мір. Паўночная вайна скончылася ўпадкам магутнасьці швэдзкае монархіі і падзелам яе валаданьняў. Усьці Эльбы і Вэзэра (Брэмэн і Вэрдэн) дасталіся Гановэру; Прусія атрымала ўсё Памор'е з Штэтынам і усьцем Одэра, а Швэдзіі астаўся толькі Штральзунд і востраў Ругія. Расеі дасталіся