Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/109

Гэта старонка была вычытаная

рэзультаце гэткага вымучанага прызнаньня засуджалі на сьмерць. Адзін судзьдзя з Фульды выхваляўся, што спаліў ужо 700 чараўніц і спадзяецца даясьці іх лічбу да 1000. Ў біскупстве Бамбэргу за адно дзесяцілéцьце спалілі 600 людзей, у тым ліку 22 дзяўчынкі менш чым па дзесяць гадоў: іх вінавацілі ў чарах. Тых, хто ня верыў у чараўніц, лічылі за бязбожнікаў. Ня гледзячы на гэта, ад часу да часу, а ў канцы ўсё часьцей адзываліся галасы паасобных людзей проці гэтага дзікога забабону. Гэткія прасьледаваньні здараліся яшчэ і ў XVІІІ вéку, і ў Францыі апошняя гэткая эгзэкуцыя адбылася ў 1748 г., ў Нямеччыне-ў 1775 г., а ў Глярусе-ў 1782 г.

6. Барбарства судоў. Нязьлічоныя забойствы імем закону былі-б немагчымымі, каліб суды таго часу ня былі гэткімі благімі. Суд глядзеў на вінавачанага ўжо як на вінаватага, і дасьлед аб ім рабіўся толькі для формы. Вінавачанаму не давалі абаронцы. Пасьля некалькіх месяцаў або гадоў цяжкога вастрогу яго ставілі перад судом і тортуравалі, ажно пакуль ня прызнаецца да узьведзеных на яго правінаў. Процант невінаватых, што прызнаваліся да нейкіх правінаў, якіх, ведама, не рабілі, быў вялізарны.

Кары былі саўсім не пропорцыянальныя да правінаў. Калі вінавачаны выходзіў на волю, пакараны толькі ганебным стаўбом, або з паадсяканымі вушамі ці носам, а пазатым цэлы на целе, дык мог сябе лічыць за шчасьлівага. Засуджалі на сьмерць за такія правіны, за якія цяпер караюць толькі некалькімі месяцамі вастрогу; яшчэ ў палове XVІІІ веку ў адным толькі баварскім судовым вокрузе за 25 гадоў пакаралі сьмерцяю 1100 людзей. За цяжкія злачынствы звычайнае сьмяротнае кары лічылася помала. Каб павялічыць яé мукі, ужываліся розныя спосабы, якія толькі магла выдумаць нялюдзкая лютасьць: вырывалі язык, шчыпалі распаленамі абцугамі, аблівалі раны гарачым алеем, залівалі горла растопленым волавам, ламалі косьці, садзілі на кол, укручавалі ў кола, чацьвертавалі і г. д. Часта здаралася, што гэткім спосабам забівалі чалавека, а ў хуткім часе выяўлялася яго нявіннасьць. Лютыя кары гэтыя, аднак, ані троху не адстрашалі людзей ад злачынства, ды, наадварот, былі прычынаю павялічэньня злачынных інстынктаў.

§ 13. Англійская рэволюцыя.

1. Свабоды старое Англіі. У той час, як ува ўсіх большых і меншых дзяржавах сухазéмнае Эўропы панаваў дэспотызм, на шчасьце чалавецтва ў Англіі было йначай. Для свабоды тут былі лепшыя варункі, чым усюдых. Ад вайны