Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/111

Гэта старонка была вычытаная

наньнем было закончана заваяваньне Ірляндыі, распачатае Англійцамі яшчэ ў сярэднія вякі. Дзякуючы-ж наступніку Альжбеты, Якубу І, сыну Марыі Стюарт, які, як найбліжэйшы сваяк Альжбéты, заняў пасьля яе сьмерці англійскі пасад, - да Англіі далучылася і Шкотляндыя[1]. Спачатку Шкотляндыя захоўвала поўную сваю незалежнасьць, маючы ўласны парлямэнт і ўласныя законы; на чужых-жа па крыві каталікоў-Ірляндцаў было накінута самае цяжкое ярмо.

Якуб I, паводле думкі Сюльлі "найвучонейшы дурань у хрысьціянскім сьвеце", вельмі пышаўся сваёю кніжнаю ведаю і быў наагул вельмі высокае думкі аб сабе і аб сваёй уладзе. Увесь час ён хваліўся, што ягоная ўлада, дадзеная яму "з Божае ласкі", вышэй за ўладу парлямэнту. Быў ён узгадаваны ў шкотляндзкай царквé; з гэтае прычыны спадзяваліся, што ён і англіканскую царкву зрэформуе ў духу шкотляндзкае. Баяліся яго й каталікі; на пачатку ягонага панаваньня фанатыкі з каталіцкае партыі навет зрабілі на яго і на парлямэнт пакушэньне, манючыся ўзарваць порахам будынак парлямэнту; гэта, аднак, не ўдалося. А выйшла якраз наадварот: Якуб І, згодна з монархічным прынцыпам: "дзе няма біскупа, няма так сама і караля",-спрыяў англіканскай царкве і прасьледаваў не каталікоў, але пурытанаў. Нездаваленьне ў народзе проці яго было вялікае, асабліва сярод пурытанаў, бо рэспубліканскія настроі іх ён увесь час дражніў сваімі абсолютыстычнымі выдумкамі. Пурытане пачалі масамі эміграваць у Амэрыку і, залажыўшы тамака сва колёніі, завялі ў іх лад, згодны з іх ідэаламі; гэта яшчэ больш узмоцніла імкненьні рэспубліканцаў у Англіі.

3. Кароль І. Дэспотызм (1625-1640). Паважнéй сталі справы выглядаць пры сыне Якуба, Каралі І, які саўсім падзяляў пагляды бацькі, але мéў шмат больш адвагі і энэргіі дзеля правядзеньня сваіх плянаў у жыцьцё. Прадстаўнікі народу, нездаволеныя дзейнасьцяй Якуба І, заявілі Каралю І, што дадуць яму тыя сумы, якіх ён прасіў, толькі тады, калі ён дасьць гарантыю, што будзе шанаваць свабоды краю. "Мы цяпер апошняя монархія, якая яшчэ мае свае свабоды", -зьвярнуўся да караля адзін з прадстаўнікоў; "не адбірай-жа іх у нас!" Кароль распусьціў два парлямэнты адзін па адным, але трэці парлямэнт быў так сама ўпорлівы і прымусіў караля ізноў зацьвярдзіць г. зв. Пэтыцыю аб правох (Petіtіon of rіghts), другі вялікі англійскі закон аб праве парлямэнту зацьвярджаньня падаткаў, аб незаконнасьці самавольных арыштаў і г. д. Але як толькі парлямэнт, веручы абяцанкам караля, зацьвядзіў тыя сумы, якія той прасіў, Ка-

  1. §§ 5, 7.