Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/113

Гэта старонка была вычытаная

Кароль І пастанавіў гэрэтыцкіх бунтаўнікоў прымусіць да послуху, але ў яго былі замалыя аружныя сілы, ды ня мéў ён адвагі з англійскага народу, у вялізарнай большасьці прыхільнага да паўстаньня, гвалтам выціснуць патрэбныя на вайну з паўстанцамі грошы. Нічога больш яму не аставалася, як склікаць ізноў парлямэнт, без якога ён абыходзіўся 11 гадоў. Аднак, калі парлямэнт пачаў рабіць закіды папярэдняму гаспадараньню, ён, ня доўга думаючы, распусьціў яго. А тым часам Шкоты ўварваліся ў Англію, і Кароль мусіў склікаць новы парлямэнт. Гэты векапомны збор, якім кіравалі вялікі прамоўца Пім (Pym), разважны Гэмпдэн і іншыя, безадкладна згаварыўся з Шкотамі і адважна распачаў барацьбу з каралеўскім самавольствам і памоцнікамі караля. Міністраў аддалі пад суд, як дзяржаўных злачынцаў, Лёўда пасадзілі ў Тоўэр, Страфорда засудзілі на сьмерць; кароль падпісаў гэты прысуд, хоць і абяцаў прысуджанаму што гэтага ня зробіць, і Страфорда сказьнілі. Былі скасаваны і Высокая Камісія, і Зорная Палата, ды іншыя вынятковыя суды, а ўсіх, раней засуджаных імі, звольнілі. "Карабéльны грош" быў прызнаны незаконным; караля абязалі каб склікаў парлямэнт прынамсі кожныя тры гады. Адначасна мусіў кароль зацьвярдзіць закон, што не распусьціць і не адложыць істнуючага збору парлямэнту бяз згоды яго самога.

Дагэтуль парлямэнт працаваў саўсім аднадумна, як, адзін чалавек, а ўвесь народ пахваляў яго; ад гэтага-ж часу думкі пачалі расхадзіцца. Раздваéньне пачалося з прычыны розных паглядаў на монаршую ўладу і на царкоўныя справы. Пурытанская большасьць у Палаце Грамадаў старалася здабыць сабе перавагу і ў краі і дабіцца, каб парлямэнт быў вышэй за каралеўскую ўладу; апроч таго, хацела яна саўсім скасаваць англійскую царкоўную гіэрархію. Супроць гэтага выступіла вельмі сільная оппозіцыя. Лучачыся з ёю, мог бы Кароль удзяржаць яшчэ значную ўладу, калі-б хацéў ды ўмéў гэтую опозіцыю падтрымліваць. Але Кароль І думаў толькі аб тым, каб неяк выкруціцца з дадзеных абяцанак, і затым ніхто яму ня верыў.

У канцы зорганізаваліся дзьве партыі. Адна-з настроямі рэспубліканска-пурытанскімі (г. зв. круглыя ілбы, як іх называлі за тое, што каротка стрыглі валасы); яна пераважала на паўдні і ўсходзе, складалася-ж найбольш з мяшчанства, асабліва лёнданскага, і з нейкага чысла вялікіх паноў, лёрдаў, супраціўнікаў незалежнае каралеўскае ўлады. Другая партыя была настроена больш памяркоўна, роялістычна і схілялася ў бок англіканскі; яе называлі каралеўскаю (або "кавалерамі“). Найбольш сілы яна мéла на поўначы і захадзе, складалася-ж пераважна з вясковае шляхты