Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/123

Гэта старонка была вычытаная

жаданьнямі парлямэнту (1689). Дэклярацыя правоў сталася на заўсёды абязуючым законам аб правох (bіll of rіgts), які становіць аснову цяперашняга англійскага правадаўства. Галоўнымі прынцыпамі гэтага закону былі: кароль можа выдаваць новыя законы, касаваць даўнейшыя, накладаць падаткі, утрымліваць сталае войска толькі па пастанове, згодзе і дазволу парлямэнту; каліж монарх перавысіць належныя яму правы, дык ягоныя падданыя гэтым самым звальняюцца ад дадзенае яму прысягі. Парлямэнт зрабіўся магутнаю сілаю, з якою ўрад мусіў лічыцца. Пазьней шмат разоў яшчэ абмежавалася ў Англіі воля друку, аднак, прызнаная ў прынцыпе, яна заўсёды перамагала.

11. Дзяржава Вялікая Брытанія. Пасьля барацьбы, якая ішла ў працягу блізка паўвеку, перамагла ў канцы воля. Каралеўская ўлада была прымушана прызнаць правы народу, і Англія сталася констытуцыйнаю монархіяй, першай у новыя часы. Лёгкая устроска, някрывавая рэволюцыя 1688 году мацней падкапала вéру ў паходжаньне каралеўскае ўлады ад Бога і што яна важнéй за ўсé правы народу, чым казьнь Караля І ў 1649 г. Шкоты трымаліся разам з Англіяй. Ірляндцы-ж паднялі паўстаньне на карысьць Якуба ІІ, ды без рэзультатаў. Ім самім гэта толькі пашкодзіла, бо на Брытанскіх астравох толькі для іх адных не загарэлася зара волі. Калі Вільгэльм ІІІ памёр, не пакідаючы патомства (1702), парлямэнт пасуліў карону другой дочцы Якуба ІІ, Ганьне, мінаючы сына Якуба ІІ. Стараньні Стюартаў асéсьці ў Шкотляндыі мелі толькі той рэзультат, што ў 1707 г. парлямэнты абодвух краёў пастанавілі, што Англія і Шкотляндыя злучаюцца ў адну дзяржаву з супольным парлямэнтам і супольнымі законамі пад назовам Вялікае Брытаніі. Пасьля сьмерці Ганны (1714) была заклікана на пасад Гановэрская дынастыя, родная Стюартам[1]. За панаваньня гэтае дынастыі каралеўская ўлада ўвесь час рабіла уступкі народнаму прадстаўніцтву. Хаця кароль і меў права не зацьвярджаць пастановаў парлямэнту і гэтым спосабам рабіць іх няважнымі, аднак, пачынаючы ад Вільгэльма ІІІ, ніводзін з каралёў не скарыстаў з гэтага права. Кіраваў дзяржаваю парлямэнт.

З новаю гановэрскаю дынастыяй улада на паўвéку дасталася вігам, якіх назначаў на ўсé урады Юры І (1714-1727), і якія атрымалі значную большасьць Палаце Грамадаў. Паўстаньне ў Шкотляндыі на карысьць Стюартаў (1715) гэтак пашкодзіла торыям у вачох народу, што вельмі мала прадстаўнікоў гэтая партыі было выбрана ў парлямэнт. Пры

  1. Гл. вышэй табл.: Дом Стюартаў, Оранскі і Гановэрскі.