Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/129

Гэта старонка была вычытаная

печаньня свайго жыцьця і дабра. Значыць, вярхоўнаю ўладаю ёсьць само грамадзянства, народ. Кароль-гэта толькі першы ўрадовец; сваю ўладу ён мае ад народу; вось-жа, калі яé злоўжывае, значыць, ламае свае абавязкі, і яго трэба скінуць.

Такім спосабам, Лëк супроць панаваўшае ў той час непадзельна навукі аб паходжаньні каралеўскае ўлады ад Бога, якая вяла да дэспотызму, паставіў сваю тэорыю аб верхавенстве народу.

3 няменшаю энэргіяй бараніў Лёк толеранцыю ў самым шырокім значэньні; нікога, не выключаючы і жыдоў ды паганаў, ня трэба пазбаўляць свабоды сумленьня і грамадзянскіх правоў. Сьляпы дэспотызм, з якім кожная рэлігійная група прасьледавала іншыя, кажучы, што праўда знаходзіцца выключна толькі ў яé, павінен выклікаць саўсім натуральны сумлеў аб тым, ці ў справах веры наагул можа істнаваць бясспрэчная праўда, ці не.

Шмат хто з эдукаваных людзей, зьнеахвочаных вечнымі рэлігійнымі спрэчкамі, уважалі, што досіць верыць у Найвышэйшую Істоту, як прычыну ўсяго, што існуе, і больш нічога ня трэба дзеля праўдзівае пабожнасьці. З таго часу, як у Англіі запанавала воля слова і друку, некаторыя спаміж іх, як Колін, Толян, Шэфтсбэры, Болінброк, адважаліся адкрыта выказваць падобныя думкі. З тае прычыны, што волю думаньня яны лічылі бязумоўным правам чалавецтва, іх называлі вольнадумцамі, а за тое, што, хаця і не прызнавалі хрысьціянскае навукі, але верылі ў Бога, іх называлі дэістамі. Яны даводзілі, што цнота і моральнасьць не залежаць ад догматаў веры; адзіным кіраўніком думкі павінен быць "здаровы розум“, адзінымі крыніцамі веды, як казаў і Лёк,-спасьцярога і дасьлед. Яны нападалі на ўсё, што пярэчыла розуму, або дасьведчаньню, карыстаючыся пры гэтым, як аружжам, то вучонымі вывадамі, то дасьціпным ды войстрым словам. Змагаліся яны проці веры ў цуды і нічога слухаць не хацелі аб тым, што Бог мяшаецца ў парадак на сьвеце, які Ім самім устаноўлены і кіруецца адвечнымі законамі.

Вялікае адкрыцьце Ізаака Ньютона (Newton) (1642-1722), прафэсара Кембрыджскага унівэрсытэту, дадавала яшчэ больш вагі іх словам. Ньютон казаў: „Усé цéлы ўзаемна прыцягаюцца. Гэтае прыцяганьне не знаходзіцца ў простай залежнасьці ад масы іхняга цела, але ў адваротнай ад квадрату іх аддаленьня. Тая самая сіла, якая прыцягае да зямлі, ўплывае гэтак сама і на ўсé нябесныя цéлы, усé сусьветныя прасторы, утрымлівае плянэты, комэты і месяцы, ды кіруе іхнім рухам". Гэта адначасна тлумачыла прычыну таго, што адкрыў Копэрнік, а Кéплер сформулаваў у законы.