Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/133

Гэта старонка была вычытаная

такая мода: á la Rousseau. — "Прасьвечаныя ўладары" раптам пачалі клапаціцца аб долі сваіх падданых,-ведама, паводле сваіх фантазіяў, ды не зракаючыся свайго абсолютызму у гаспадараньні. Выявіўся ўплыў паглядаў Русо і ў літэратуры, сéючы мляўкі сэнтымэнталізм і нахіл да утопіяў. Часамі-ж уплыў гэты быў шмат глыбейшы і шырэйшы. Вытварыў ён, наагул, крытыку істнуючага грамадзкага парадку і жаданьне пераробіць яго.

Асобную групу францускіх пісьменьнікаў складалі экономісты. Яны выяўлялі недахваты дзяржаўнае гаспадаркі і спосабы направы яé, творачы асобную навуку, названую палітычнаю экономіяй. Дагэтуль багацьцем краю лічылі масы сабранага ў ім золата і стараліся ўсякімі штучнымі спосабамі і забаронамі прыцягнуць у край як мага больш грошай і як найменш выпусьціць іх заграніцу. Толькі француз Кенэ, прыдворны лекар Людвіка XV, выявіў цеснату гэнага пагляду і на яго месца паставіў новы, а іменна, што адзінаю крыніцаю багацьця краю ёсьць зямля і яé старанны выраб. Гэтая думка аказалася няточнаю, бо, як крыху пазьней давёў шкот Адам Сьміт, багацьцем краю ёсьць праца, як на ральлі, так і ў варштатах, фабрыках, у гандлю,-ці, наагул, вытворчасьць краю. Кенэ і яго вучні, аднак, маюць вялікую заслугу: на аснове навуковых даных яны выявілі, што ад галіты вясковага народу хварэе ўся дзяржава.

Дэвізам Кенэ было: "Pauvres paysans, pauvre royaume, pauvre roі." Экономісты дамагаліся ня толькі палягчэньня сялянскае долі і скасаваньня падатковых прывілеяў, але таксама і скасаваньня цэхаў, мыта, - адным словам, звальненьня гандлю і прамысловасьці ад усіх сьцясьняючых іх путаў. "Laіssez faіre, laіssez passer" (дазвольце рабіць, дазвольце йсьці), поўная экономічная воля - гэткі быў іх кліч.

4. Бэкарыя. Пэсталёці. Нямецкая літэратура. Творы францускіх вольнадумцаў знайшлі ўва ўсёй Эўропе магутны водгук і ўсюдых разбудзілі значны рух. Наймацнейшы протэст проці барбарскай судовай процэдуры быў узьняўся ў Італіі. Падняў яго Бекарыя з Міляну, знамяніты твор якога "Аб правінах і карах" зрабіў велізарны ўплыў на крымінальнае законадаўства ўсяé Эўропы. Бэкарыя дамагаўся для вінавачаных звальненьня пад заклад і парукі заместа вязьніцы, скасаваньня мукаў, яўнасьці суда, мякчэйшых караў, скасаваньня конфіскацыі маéтнасьці, а навет скасаваньня сьмяротнае кары. Законадаўцы, паводле яго думкі, павінны недапускаць да злачынстваў не страшнымі карамі і забаронамі, але прасьветай народу.