Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/135

Гэта старонка была вычытаная

§ 15. Прасьвечаны абсолютызм у романскіх дзяржавах і скасаваньне езуіцкага ордэру.

1. Помбаль. (1750-1777). У процілежнасьці да Монтэск'é і Русо, Вольтэр і экономісты ўважалі абсолютызм найлепшаю формаю ўраду, калі толькі монарх будзе чалавекам „сьветлым" або "прасьвечаным" у духу свайго часу. Кітайскі цар, які, каб выявіць сваю пашану да зямляробства, штогод адзін раз хадзіў за плугам, быў для іх ідэалам. І здавалася ім у палове восемнадцатага веку, што ў Эўропе настаў ужо гэтак жаданы "залаты век".

Шмат хто з самых магутных монархаў і дзяржаўных дзеячаў лічылі сабе за гонар падтрымліваць прыязныя адносіны з правадырамі "Прасьветы", прасілі ў іх рады і вельмі стараліся сваім гаспадараньнем здабыць у іх пахвалу. Па прыкладу больш магутных монархаў, і меншыя князі, калі не рабілі, дык хоць гаварылі гэтак сама; праўда, здаралася, што словы з учынкамі моцна разыходзіліся. Гэтак, прыкл., адзін князёк, які вёў з Англіяй зыскоўны гандаль рэкрутамі[1], напісаў вельмі лібэральны твор: "Думкі аб монархах" і паслаў яго галаве „Прасьветы", Вольтэру, каб атрымаць ад яго комплімэнт. Але здаралася, што за словамі йшлі і ўчынкі. Асабліва стараліся монархі падабацца парыжскім сяўцом прасьветы аслабленьнем значэньня духавенства, зьмяншэньнем яго ўплываў і маемасьці, што прадстаўляла і найлягчэйшую і найбольш прынадную рэформу, калі прыняць пад увагу магчымыя даходы. Ахвяраю гэткага палажэньня зрабіўся ордэр езуітаў, проці якіх вольнадумцы выступалі з асаблівай ненавісьцяй. Кліч да скасаваньня гэтага ордэру выйшаў якраз з тых краёў, дзе дагэтуль яны пачувалі сябе найсвабадней, а іменна з Португаліі ды Гішпаніі.

Португалія ня шмат успамаглася скінуўшы гішпанскае ярмо. Асталася яна, як і была, краем экономічна і культурна адсталым. Здавалася навет, што сама прырода хацела ёй пашкодзіць, бо у 1755 г. страшное трасеньне зямлі разбурыла да званьня яé сталіцу Лісабон. Але тагдышні португальскі першы міністар, маркіз Помбаль, чалавек з вялікім розумам і моцнай воляю, якому слабы кароль Язэп І саўсім перадаў усю ўладу, дзякуючы сваёй цьвëрдай і нязморанай дзейнасьці, здалеў за кароткі час ня толькі загаіць раны ад стыхійнага няшчасьця, але і значна падняць край з заняпаду, у якім той знаходзіўся. Завёў ён добрую адміні-

  1. § 12