Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/137

Гэта старонка была вычытаная

набожнага насяленьня, - гэрэтыкоў. Каб падняць экономічнае жыцьцё краю ды перамагчы забабонную неахвоту Гішпанцаў да працы, Кароль ІІІ выдаў закон, што заняцьце гандлем і прамысловасьцяй ня робіць ганьбы шляхоцтву, а, наадварот, падыймае яго. Каб палепшыць гандлёвыя адносіны, ён праводзіў гасьцінцы і каналы, скасаваў манаполі ды мыты, і, дзякуючы гэтаму, гандлёвыя абароты ў Гішпаніі узрасьлі ў пяць разоў. Стварыў ён і флëт, які ў часе амэрыканскае вайны за незалежнасьць гэтак уславіўся, што Гішпанія ізноў заняла становішча трэцяе марское дзяржавы. Ня менш клапаціўся ён і аб народную прасьвету; у адным з сваіх законау ён называе яе найважнейшым абавязкам дзяржавы. Гэтым вялікім культурным пачынаньнм трэба дзівіцца яшчэ затым, што кароль і яго міністры ня толькі ня бачылі падтрыманьня з боку народу, цёмнага і падбураванага духавенствам, а, наадварот, спатыкалі заядлае праціўленьне. Аглядаючыся на народ, Кароль ІІІ не адважыўся скасаваць інквізіцыі; усë-ж нагэтулькі абмежаваў яе дзейнасьць, што за усé трыдцаць гадоў ягонага панаваньня былі спалены на агні толькі 4 ахвяры.

Калі адзін з міністраў загадаў, каб у Мадрыце чысьцілі вуліцы, дык лекары заявілі, што гостры смурод ачышчае паветра; калі-ж дзеля грамадзкае бясьпечнасьці было забаронена насіць шырокаполыя капялюшы і доўгія плашчы, бо пад імі лёгка было хаваць твар і аружжа, узгарэлася адкрытае паўстаньне. Кароль заяўляў, што мае довады, што езуіты былі організатарамі паўстаньня і падбівалі да яго народ, і пастанавіў зусім іх пазбыцца. Энэргічны міністар Аранда, прыяцель энцыклёпэдыстаў, загадаў у адзін дзень заарыштаваць усіх езуітаў у Гішпаніі і колёніях, пасадзіць іх на караблі і адвесьці ў Царкоўную Дзяржаву, як падданых папы, а не караля. Аднак, папскі ўрад, паводле рады генэрала езуітаў, загадаў спаткаць караблі гарматнімі стрэламі. Гішпанскія караблі дарэмна падыходзілі да розных портаў, каб выгрузіць езуітаў, аж пакуль францускі міністэр Шуазэль не пашкадаваў езуітаў ды не дазволіў ім пасяліцца на Корсіцы.

3. Скасаваньне езуіцкага ордэру Клемэнсам XІV (1773). Паводле гішпанскага прыкладу зрабілі кіраваныя гішпанскімі князямі дзяржавы Нэаполь і Парма, а пасьля гэтак сама Вэнэцыя, Модэна і навет Баварыя. Тады Бурбоны, панаваўшыя ў Гішпаніі, Францыі і Італіі, выступілі супольна перад папай Клемэнсам XІV (Ганганэлі), чалавекам пранятым, як і іншыя сучасьнікі яго, ідэямі, "прасьветы", з дамаганьнем, каб ордэр езуітаў быў скасаваны. Папа сьпіраўся, баючыся, як сам казаў, каб езуіты не атруцілі яго. Каліж і імпэратрыца Марыя Тарэса далучылася да гэтага дамаганьня,