Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/138

Гэта старонка была вычытаная

ён згадзіўся і скасаваў ордэр, за тое, што перашкаджаў спакойнаму жыцьцю хрысьціянскае рэспублікі. Праз некалькі месяцаў Клемэнс XІV памёр з усімі прыметамі атруцьця. Адны казалі, што гэта зрабілі запраўды езуіты; іншыя-ж даводзілі, што папа сам быў вінен у сваёй сьмерці, бо прыймаў зашмат лекаў проці атруты.

4. Канец рэформатарскіх імкненьняў у Гішпaніі і Португаліі. Хаця загады Помбаля і Караля ІІІ адразу далі рэзультаты, але істнавалі яны нядоўга. Слабым бокам прасьвечанага абсолютызму было тое, што ён хацеў за ўсім наглядаць, усім кіраваць, іграць ролю як быццам угадлівага апякуна, а народу гэткае гаспадараньне здавалася тырыніяй, не лягчэйшай, калі не цяжэйшаю, чым тая, што прыходзіць з агнём і мячом. Дый-ткі загады прасьвечаных монархаў не заўсёды былі ўдачныя. Так, прыкл., Помбаль, лічучы, што ў краі зашмат вырабляецца віна, а замала - збожжа, загадаў, не падумаўшы, зьніштожыць сялянскія вінаграднікі, што былі асноваю дабрабыту гішпанскага сялянства. У роўнай меры зьненавіджаны народам, шляхтаю і духавенства, Помбаль пасьля сьмерці караля Язэпа страціў уладу і ледзьве абараніўся ад абвінавачаньня ўва ўсякіх злачынствах; Португалія-ж хутка дайшла да свайго даўнейшага заняпаду. Калі-б народ мог падняцца, ня робячы сам ніякіх высілкаў, а толькі працаю разумнага ўраду, дык бы гэтак і сталася з Гішпанцамі пры Каралі ІІІ. Але ледзь толькі ён закрыў вочы назаўсёды, як яго наступнік, няўдалы Кароль ІV, вярнуў даўнейшыя парадкі. Кароль і інквізіцыя навыперадкі заціралі сьляды сьветлага папярэдняга гаспадараваньня, і гэта ўдалося ім у поўнай меры.

§ 16. Фрыдрык ІІ, кароль Прускі. Войны: спадчынная аўстрыяцкая і сямілетняя.

1. Моладасьць Фрыдрыка ІІ. Да ліку сьветлых монархаў XVІІІ в. трэба аднесьці і Фрыдрыка ІІ, караля Прускага, называнага Вялікім за яго ваенную славу і заваяваньні. Быў ён узгадаваны прасьвечаным Французам і спачатку больш цікавіўся літэратураю і музыкай, чым тэю салдатчынай, якую разьвёў яго бацька; за гэта бацька пагарджаў ім, як кніжным молем, і сыстэматычным прасьледаваньнем, найгрубейшымі адносінамі да яго (раз узлаваўшыся за малым чым не павесіў яго сваімі рукамі), стараўся дабіцца, каб сын зрокся наступніцтва пасаду. У канцы восем-