Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/139

Гэта старонка была вычытаная

надцацілетні каралевіч пастанавіў уцячы да свайго дзядзькі, Юр'я ІІІ, караля англійскага. Бацька, даведаўшыся аб гэтым, заарыштаваў яго, ягонага супольніка загадаў павесіць, а Фрыдрыка за кару аддаў у крэпасьць на цывільную службу пад строгім наглядам; толькі цераз даўгі час кароль адпусьціўся, бачучы, як сын з вялікаю акуратнасьцяй выпаўняе ўсé абавязкі малога ўрадоўца ды выяўляе поўную паслухмянасьць. За час свае канцалярскае працы Фрыдрык ІІ акуратна пазнаёміўся з створанай бацькам адміністрацыяй і навучыўся цаніць карысьць ад яé. Атрымаўшы пазьней каманду над палком, ён гэтак сама старанна пазнаёміўся з асновамі прускае вайсковае службы.

Бацька быў здаволены сынам і дазволіў яму ў канцы жыць, як наступніку пасаду, акружыць сябé інтэлігентнымі людзьмі, Французамі, або па француску ўзгадаванымі Немцамі, і займацца музыкай і літаратурай. Фрыдрык навет напісаў і ўласныя творы, у якіх выказваў вельмі вольнадумныя пагляды; ганіў ён прагавітасьць на славу, пыху, гультайства, несправядлівасьць і вераломства монархаў. Монарх павінен быць, казаў ён, не валадаром, але першым слугою свайго народу; у сваім творы "Antіmachіavell" ён срога крытыкуе неморальнага Маккіявэлі[1]. Пачаўшы сам гаспадараваць, ён аднак, спаліў гэты свой твор; а далейшая дзейнасьць яго, прыкл. разьдзел Польшчы, які быў ім зроблены, наагул ня вельмі згаджалася з добрымі ідэямі гэтага твору.

2. Аўстрыяцкая спадчынная вайна (1740-1748). Каралевіча, які мéў гэткія пагляды і вёў гэткае жыцьцё, як Фрыдрык, усé спадзяваліся бачыць у будучыне мірна настроеным каралём-філёзофам. Аднак, калі гэты прыяцель Вольтэра заняў каралеўскі пасад, выявілася нешта саўсім іншае. Імкнуўся ён перад усім да таго, каб, карыстаючыся створанай бацькам вайсковай сілай, зрабіць з Прусіі магутную дзяржаву. Адпаведныя для гэтага абставіны злажыліся пасьля сьмерці імпэратара Караля ІV. Гэты монарх усё сваё жыцьцё рупіўся аб тое, каб законам, што зваўся прагматычнаю санкцыяй, забясьпечыць у Габсбурскіх краёх наступніцтва пасаду сваёй дачцэ, Марыі Тарэсе, і яе мужу, лётарынскаму князю Францішку, ня гледзячы на прэтэнсіі, якія меў баварскі курфюрст ды інш. Рознымі спосабамі яму ўдалося атрымаць абяцанку ад усіх дзяржаваў, у тым ліку ад Францыі і Прусіі, што яны будуць бараніць правы ягонае дачкі. Князь Аўгéн сказаў калісь аб гэтай справе, што армія ў 200.000 чалавек ляпей-бы забясьпечыла гэтыя правы, чым стапа пэргамэнту, і на Марыі Тарэсе гэ-

  1. § 3.