Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/140

Гэта старонка была вычытаная

тыя словы горка спраўдзіліся. Аўстрыя тады была аслабеўшы пасьля толькі-што нешчасьліва скончанае турэцкае вайны, і ворагі маладое каралевы з усіх бакоў паднялі галовы. Першы быў Фрыдрык ІІ, які, прычапіўшыся да даўнейшых прэтэнсіяў да Сілезіі, увайшоў у гэту аўстрыяцкую провінцыю. Марыя Тарэса з трудом сабрала войска, але дазнаны прускі фэльдмаршалак Швэрын саўсім разьбіў гэнае войска пад Мольвіцам (1741).

Францыя гэтак сама пастаралася скарыстаць з выпадкаў, каб загубіць свайго адвéчнага ворага-Габсбургаў. Ня гледзячы на прыняцьце прагматычнае санкцыі, яна станула на бок Баварыі, ды разам з ёю і з Гішпаніяй зробіла саюз з прускім каралём, манючыся падзяліць аўстрыйскую монархію, а баварскага курфюрста Караля зрабіць імпэратарам. Баварскія і францускія войскі ўвайшлі ў Аўстрыю. Для Марыі Тарэсы, якая не дапускала магчымасьці гэткага вераломства, гэтыя выпадкі былі быццам ударам пяруна. Яé Нямецкія краі блізка саўсім не працівіліся ворагам, і яна шукала падтрыманьня у Вэнграў. Венгерскія магнаты прынялі маладую каралеву на сойме ў Прэсбургу з вялікаю прыхільнасьцяй і пастанавілі аддаць éй свае маéтнасьці і сваю кроў. Памагла ёй грашыма і Англія праз сваю ненавісьць да Францыі і Гішпаніі. І вось шчасьце патроху стала перахіляцца на бок Марыі Тарэсы. Аўстрыйскія войскі выгналі ворагаў ды самі ўвайшлі ў Баварыю; якраз у той мамэнт, як Кароль VІІ каранаваўся ў Франкфурце на імпэратара, яны занялі Мюнхен. Да таго-ж удалося Марыі Тарэсе пазбыцца самага небясьпечнага ворага, Фрыдрыка ІІ, падпісуючы з ім мір ў Брэславе (1742) і аддаючы яму Сілезію. Аднак, калі Фрыдрык пабачыў, што аўстрыйскія войскі маюць новыя перамогі, а Англія ўсё мацней зьвязваецца з Аўстрыяй і выслала войска на сухаземле, тады ён занепакоіўся аб сваé здабычы, зламаў толькі што падпісаны мір і ў 1744 г. ўвайшоў з войскам у Чэхію. Тымчасам якраз памёр Кароль VІІ, які мала і пабыў імпэратарам, а ягоны сын хутчэй зрабіў мір з Марыяй Тарэсаю, каб спакойна сядзець на курфюрставым пасадзе. Фрыдрык ІІ, перамогшы і ў гэтай другой сілéзскай вайне, прызнаў у канцы выбар на імпэратара мужа Марыі Тарэсы, Францішка, за што аканчальна атрымаў Сілезію. Гэтак скончылася вайна ў Нямеччыне. За тое ў аўстрыйскій Нідэрляндах яна яшчэ доўга трывала; там Французы пад кіраўніцтвам Морыца Саксонскага мелі некалькі бліскучых перамогаў над Англійцамі ды іншымі саюзьнікамі Аўстрыі. Аахенскі мір зрабіў канец гэтай васьмілетняй барацьбе. З усіх ваяваўшых толькі адзін прускі кароль меў карысьць ад вайны, бо атрымаў Сілезію; іншыя дзяржавы ўзаемна паадбіралі адна ад аднае свае здабычы.