Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/142

Гэта старонка была вычытаная

рыцай Альжбетай, што расéйскае войска ў патрэбе будзе бараніць Гановэр. Фрыдрых ІІ бачыў у гэтым вялікую небясьпеку для Прусіі, асабліва затым, што Альжбета, пачуваючы да яго асабістую злосьць (ëн блага гаварыў аб ëй), ужо здаўна схаўрусавалася з Марыяй Тарэсай; дык пачаў і ён з свайго боку згаваравацца з Англіяй і падпісаў з ёю ўмову аб нэйтральнасьці, якая абавязавала абедзьве дзяржавы да супольнае абароны Гановэру ў прыпадку аружнага нападу ворага, пад якім можна было разумéць толькі адну Францыю. Гэтая ўмова, паводле слоў Каўніца, была "фактам, які выратаваў Аўстрыю", бо была прычынаю аканчальнага збліжэньня Францыі з Аўстрыяй. Пры помачы маркізы Помпадур, фаворыткі Людвіка XV, меўшае магутныя ўплывы на францускую палітыку, у маі 1756 г. быў падпісаны саюз паміж дзьвюма дзяржавамі: Аўстрыяй і Францыяй, дагэтуль так варожа настроенымі адна да аднае.

Альжбета ўжо паслала сваé войскі ў Прусію, калі ёй данесьлі з Вéны, што экстэрмінацыйная вайна проці прускага караля мае распачацца толькі ў 1757 г.; яна адклікала войскі назад. Праз 1756 і 1757 гады ўлажылася такая групіроўка дзяржаваў. З аднаго боку была Прусія, Англія і некалькі меншых нямецкіх краёў; з другога боку - магутны саюз Аўстрыі, Францыі, Расéі і Швэдзіі. Апроч таго, краі Нямецкае Імпэрыі на аснове пастановы, прынятае ў Рaтызбоке, выслалі проці прускага караля, як баніты, карныя войскі, каб адабраць у яго каралеўскую дастойнасьць ды бязпраўна занятыя землі.

b) Ход сямілéтняе вайны ў Нямеччыне (17541763). Праз некалькі месяцаў пасьля пачатку марское вайны паміж Англіяй і Францыяй узгарэлася трэцяя сілéзская вайна, якую называюць сямілетняй.

Фрыдрык ІІ, даведаўшыся праз шпегаў аб плянах сваіх супраціўнікаў, не чакаў на пагражаючае яму абвешчаньне вайны, ды адразу ж уварваўся ў Саксонію, якая цішком згаварвалася з саюзьнікамі, і акружыў саксонскае войска ў умацаваным абозе пад Пірнаю, ля Дрэздэна. Калі аўстрыйскі генэрал выступіў на падмогу Пірне, Фрыдрык выйшаў яму на спатканьне і разьбіў яго; пасьля гэтага Саксонія пакарылася. Тады Фрыдрык ІІ саўсім спакойна распалажыўся зімаваць у здабытным краі. Саюзьнікі-ж увесь час зьбіралі сілы і ў 1757 г. распачалі барацьбу, але кожын асобна. Дый Фрыдрык ІІ стараўся разлучыць іхнія арміі. Пайшоў ён у Чэхію насустрэч Аўстрыякам і там разьбіў Броўна ля Прагі. Але пад Колінам другая аўстрыйская армія, на чале якое стаяў генэрал Даўн, перамагла Фрыдрыка ІІ і прымусіла яго адступіць з Чэхіі. На яго шчасьце Расейцы ў той год абмежаваліся окупацыяй Усходняе Прусіі. Але