Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/145

Гэта старонка была вычытаная

леньня, якім ён апекаваўся, часта былі проста дзікія. Так, прыкл., ён працівіўся паляпшэньня дарог, бо, на яго думку, чым даўжэй праездныя людзі прабудуць у якой мяйсцовасьці, тым больш пакінуць там грошы. Ягоная "прасьвечанасьць" запраўды выяўлялася бадай толькі ў аднэй толеранцыі. "У маёй дзяржаве",-сказаў ён, бяручыся за гаспадараньне, -,кожын можа на свой спосаб дабівацца раю" (kann jeder nach seіner Façon selіg werden). Ад гэтага прынцыпу ён ніколі не адступаўся. Ня толькі ўсé рэлігіі мéлі грамадзкія правы і свабоду адпраўляць набажэнства, але ў яго знаходзілі прытулак і апеку і ўсé, уцісканыя ў іншых мясцох за сваю веру і пагляды, у роўнай меры як францускія атэісты і матэр'ялісты, так і езуіты. Залажыў ён акадэмію навук і запрашаў да свайго двара самых знамянітых францускіх пісьменьнікаў і мысьліцеляў. Гасьціў у яго навет Вольтэр, але нядоўга, бо не маглі ўжыцца разам дзеля зласьлівасьці абодвух; яны цанілі і хвалілі адзін аднаго толькі здалёку. Для нямецкае навукі і літэратуры не рабіў Фрыдрык ІІ нічога, бо і па духу і па мове быў больш Французам, чым Немцам. Так, не зразумеў ён магутнага таленту Лéсінга і ня даў яму навет скромнага становішча бібліотекара. Завёў ён, праўда, агульнае народнае навучаньне, але шкадаваў на яго грошы. Здаецца, навет, што яму ня гэтак ішло аб прасьвету народу, як аб тое, каб забясьпечыць істнаваньне вэтэранам свайго войска, бо толькі-ж іх адных і назначаў вучыцялямі, ня пытаючыся саўсім аб здольнасьцях. Ужо на трэці дзень свайго панаваньня ён скасаваў мукі, якіх у той час яшчэ ўсюдых ужывалі; аднак, у яго часы не шкадавалі кія для падсудных жаўнераў, сялян і школьнае моладзі. Загадаў ён так сама ўлажыць вялікі краёвы кодэкс, закончаны ўжо пасьля яго сьмерці.

Важнейшых рэформаў ён не праводзіў. Так, прыкл., захаваў прыгон сялянства і забарону жаніцьбы паміж шляхтаю і другімі станамі. Шляхту выдзяляў ён на кожным кроку; толькі шляхціц мог атрымаць афіцэрскую ступень, а тым мяшчанам, якіх за ваенныя заслугі сам зрабіў афіцэрамі, як толькі настаў мір, даў адстаўку. Народ баяўся яго і шанаваў, але ня любіў. Популярнаю і легендарнаю асобаю зрабіла Фрыдрыка ІІ ўжо пруская школа і пруская літэратура.

Пасьля Фрыдрыка ІІ пачаў гаспадарыць ягоны пляменьнік, Фрыдрык Вільгэльм ІІ[1], чалавек абмежаны і

  1. Дом Гогэнцолернаў у XVІІІ веку. Фрыдрык І (кароль) Фрыдрык Вільгэльм І Фрыдрык ІІ Аўгуст Вільгэльм Фрыдрык Вільгэльм ІІ Фрыдрык Вільгэльм ІІІ