Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/146

Гэта старонка была вычытаная

фанатык-протэстант. Праўда, ён скасаваў цяжэйшыя агранічэньні прамысловасьці, гандлю і зямляробства, ды францускіх мытнікаў, гэтак зьненавіджаных народам, але разам з гэтым скасаваў і рэлігійную толеранцыю, якое трымаўся Фрыдрык ІІ. Выдаў вельмі суровыя законы і загады, заводзячы кантроль над думкамі сваіх падданых, і пачаў прасьледаваць усé вызнаньні, навет і протэстанцкія, калі яны хоць крыху адхіляліся ад урадовага катахізму; цэнзуру абастрыў да апошніх межаў, пісьменьнікаў і прафэсароў за вольнадумства караў найменш выгнаньнем з краю.

Такім чынам „прасьвечаны абсолютызм" у Прусіі, як і ўсюдых, не пакінуў па сябе трывалага сьледу.

§ 17. Язэп ІІ і Кацярына ІІ. Падзел Польшчы.

1. Рэформы Язэпа ІІ (1780- 1790). Марыя Тарэса, якой я дабрадушны, але мала здольны муж, Францішк І, здаў усё гаспадараньне, правяла не адну важную рэформу ў войску, фінансах, судох і школах, у справе прыгону зрабіла пэўныя льготы сялянам, скасавала мукі і процэсы чараўніц, залажыла народную школу і г. д., не зьмяняючы, аднак ні ў чым істнуючага ладу, - зусім гэтак сама, як і Фрыдрык ІІ. Верная радавым традыцыям Габсбургаў, яна была заядлаю каталічкай і не прызнавала толеранцыі для людзей другое веры.

Саўсім другім чалавекам быў сын Марыі Тарэсы, Язэп ІІ. Ўжо ён быў каранаваны на імпэратара і гаспадараваў разам з маткаю, але толькі пасьля сьмерці маткі (1780) пачаў ён гаспадарыць у Габсбургскіх краёх зусім самастойна. Гэта быў чалавек з самымі добрымі імкненьнямі і вялікай сілаю духа, праняты духам прасьветы; ён стараўся грунтоўна зрэформаваць сваю дзяржаву.

Пачаў ён ад сябе, заводзячы пры сваім двары поўную прастату і жывучы сам вельмі скромна. Першым-жа ягоным урадовым актам быў эдыкт аб толеранцыі, паводле якога дазвалялася протэстантам і каталіком публічна адпраўляць набажэнства. Заапекаваўся ён і прасьледаванымі жыдамі. Пазакрываў манастыры, якія не маглі пахваліцца якой небудзь карыснаю дзейнасьцяй, а іхнюю маемасьць выкарыстаў для закладаньня парахвіяў, школ і дабрачынных установаў. Наагул, ён стараўся аддаць царкву пад поўны дзяржаўны кантроль і здабыць магчыма большую незалежнасьць ад Рыму. Надарэмна папа ўжыў дагэтуль яшчэ нячутага спосабу: паехаў сам у Вену, каб адга-