Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/148

Гэта старонка была вычытаная

нуўся на абарону "нямецкае вольнасьці" і ўвайшоў з войскам у Чэхію. Марыя Тарэса не хацела гэтае ваеннае рызыкі, і Язэп ІІ быў прымушаны здаволіцца малою часткаю Баварыі. Праз некалькі гадоў хацеў ён усё-ж дабіцца свае мэты і суліў новаму курфюрсту за Баварыю-Бэльгію. Яны ўжо былі саўсім умовіліся, калі ўмяшаўся ў гэту справу Фрыдрык ІІ; ěн стварыў "нямецкі саюз", які прымусіў імпэратара зрачыся сваіх намераў (1785). Тады Язэп ІІ ў саюзе з расейскаю імпэратрыцаю Кацярынаю ІІ распачаў вайну з Турэччынай, манючыся яé падзяліць. Але адразу-ж утварыўся саюз Прусіі, Англіі і Польшчы дзеля абароны Турэччыны. Адначасна узгарэлася паўстаньне ў Брусэлі, імпэратарскія войскі былі выгнаны, і Бэльгія абвесьціла сваю незалежнасьць. Дый у Венгрыі было неспакойна, дзякуючы прускай рабоце.

У гэты мамэнт Язэп ІІ, які ў часе паходу ў Валахію набраўся небясьпечнае хваробы, паміраючы быў прымушаны скасаваць большую частку заведзеных рэформаў; усё-ж цьвёрда бараніў ён эдыкту аб толеранцыі і аб скасаваньні прыгону. Пад уплывам цяжкіх перажываньняў свайго жыцьця загадаў ён, каб над яго магілай быў такі надпіс: "Тут ляжыць монарх, намеры якога былі чыстыя, ды быў ён гэткі нешчасьлівы, што ўсé ягоныя пляны рассыпаліся". Памёр ён на 49 годзе жыцьця; народ, звольнены ім ад прыгону, шчыра яго шкадаваў.

3. Леопольд ІІ (1790-1792). Пасьля Язэпа ІІ быў імпэратарам Леопольд ІІ, другі сын Марыі Тарэсы, які ўперад быў вялікім князем Тосканскім (Лётарынскі дом адступіў свой радавы край, лётарынгію, Францыі і за гэта атрымаў Тоскану, дзе быў вольны пасад, бо там вымерла дынастыя Мэдычы). Леопольду ІІ трэба было перад усім зрабіць нейкі парадак у дзяржаўных справах, якія Язэп ІІ пакінуў даволі заблутанымі. Зрабіў ён мір з Турэччынай, ды супакоіў Бэльгійцаў і Вэнграў, вярнуўшы ў іх старыя законы. Улагодзіў і духавенства, касуючы большасьць царкоўных навінаў, а так сама шляхту, варочаючы ей падатковыя прывілеі і аднаўляючы прыгон сялянства. Такім чынам, ад дзейнасьці Язэпа ІІ не асталося і сьледу.

4. Кацярына ІІ, расейская імпэратрыца. Сярод прасьвечаных монархаў пачэснае месца займае і Кацярына ІІ, "Сэміраміда паўночы", як яе называлі францускія энцыклёпэдысты, пісаўшыя да яе шумныя оды і хваліўшыяся яе прыхільнасьцяй. Яна ўвесь час перапісавалася з Вольтэрам, а Дідро нейкі час жыў у Пецярбурзе.

Рэформы яе ў большасьці былі толькі на паперы: яны ня былі саўсім выпаўнены; але сваім радыкалізмам яны за-