Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/149

Гэта старонка была вычытаная

хоплівалі дзеячаў прасьветы. Пэўныя рэформы яна ўсё-ж правяла, крыху палепшыўшы суды і адміністрацыю. Старалася яна стварыць мяшчанскі стан, сярэдні паміж паднявольным сялянствам і шляхтаю, даючы яму ўсякія прывілеі і закладаючы новыя месты, як прыкл., Одэсу над Чорным морам, у краі, адабраным у Туркаў. Каб падняць зямляробства, яна выпісала нямецкіх колёністаў, апекавалася прамысловасьцяй, гандлем і мораплаўствам. Клапацілася аб прасьвету, закладала школы, загадавала выдаваць кніжкі, сама навет бралася за літературную працу. Запрашала да сябé вучоных чужаземцаў. Як прыхільніца толеранцыі, прыймала ў сваю дзяржаву ня толькі францускіх вольнадумцаў, але, ня гледзячы на нездаваленьне апошніх, такжа нетолераваных у іншых краёх езуітаў. Аднак, усé рэіформы яе былі выпадковымі і безпляновымі. Як і Фрыдрык ІІ, найбольш клапацілася Кацярына ІІ аб вонкавай магутнасьці дзяржавы. Як некалісь Пётра І адабраў у Швэдаў для Расéі Балтыцкае мора, так Кацярына адваявала Чорнае мора. Яé імпэрыялістычныя пляны зьвярнуліся і проці Польшчы, у якой тады панавала вялікая разруха; для сваіх намераў яна знайшла добрага памоцніка у асобе Фрыдрыка ІІ.

5. Першы падзел Польшчы. Фрыдрык ІІ і Кацярына ІІ сыстэматычна і спрытна падгатаўлялі ўпадак Польшчы. У патаемнай умове абяцаліся яны адно аднаму зьвясьці на нішто ўсé высілкі Палякоў, скіраваныя да таго, каб зрабіць канец анархіі ў Польшчы і завесьці спадчынную монархію. Пад ахранаю расéйскага войска адбыліся выбары на караля Станіслава Аўгуста Понятоўскага, якога падтрымлівала Кацярына ІІ. Рэлігійная нетолеранцыя гэтак сама памагла загубе Польшчы. Протэстанты і дызуніты (праваслаўныя), асьмéленыя Прусіяй і Расеяй, зажадалі для сябе роўных правоў з каталікамі, а ў гэтым ім катэгорычна было адмоўлена. Гэта дало Кацярыне ІІ повад увясьці ў Польшчу сваé войскі ў імя "толеранцыі і гуманітарных пачуцьцяў". Польшча была прымушана зрабіць з ёю гэткія ўмовы, якія зрабілі з яе провінцыю Расéі. Тады зорганізавалася Барская Конфэдэрацыя (1768) дзеля абароны Рэчыпаспалітае, і узгарэлася страшная вайна.

Нездаволены Расéяй турэцкі султан зрабіў саюз з конфэдэратамі і абвесьціў Кацярыне ІІ вайну. Але Туркам у гэтай вайне не пашанцавала. Расéйцы здабылі Крым, уварваліся ў Молдавію і Валахію і зьніштожылі ўвесь турэцкі флёт пад Чэсмаю, у Малой Азіі (1770). Няўдача Туркаў была апошнім ударам для Польшчы. Фрыдрык ІІ запрапанаваў Кацярыне ІІ падзяліць польскія землі. Да падзелу запрасілі і Аўстрыю. Марыя Тарэса ўперад вагалася, ка-