Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/150

Гэта старонка была вычытаная

жучы: "не хачу пляміць свайго гонару у вачох сучасьнікаў і патомных пакаленьняў дзеля нейкага кавалка Польшчы"; але яé сын і міністры растлумачылі éй, што яшчэ горай будзе нічога не атрымаць пры падзеле. Тады тры арміі ўвайшлі ў Польшчу і адабралі ў яé чацьвертую частку яé прастору.

6. Другі і трэці падзел Польшчы (1793 - 1795). У Польшчы ўсё мацней выяўляліся тэндэнцыі да рэорганізацыі дзяржавы і адраджэньня народу. Расéя зялезнаю рукою душыла гэтыя імкненьні. У гэтым часе саюзьнікі: Кацярыны ІІ і Язэп ІІ - распачалі вайну з Турэччынай. Тады Палякі, заахвочаныя Прусіяй, якая зрабіла з імі цесны саюз, правялі рад рэформаў. Констытуцыя Трэцяга Мая (1791) была прыхільна сустрэчана ўсёю культурнаю Эўропаю. Кароль Фрыдрык Вільгэльм ІІ ўласнаручным лістом вітаў Польшчу з шчасьліваю рэформай. Але ня споўніліся надзеі Палякоў на турэцкую вайну. Потёмкін і Суворов разбурылі крэпасьці Очаков і Ізмаіл і зьніштожылі некалькі турэцкіх арміяў. Ужо Кацярына ІІ надумывалася пасадзіць свайго ўнука на пасадзе заваяванае Бізантыі і пэўне зьдзейсьніла-бы гэты свой плян, калі-6 Англія і Прусія не пагразілі ей вайною з гэтае прычыны. Тады яна зрабіла з Туркамі мір у Яссах (1792), здаволіваючыся пашырэньнем мéжаў свае дзяржавы да Днястра і ўзмацаваньнем свайго ранейшага протэктарату над Молдавіяй і Валахіяй, гэтак званымі Наддунайскімі князьствамі, што давала Pacéі заўсёды права мяшацца ў турэцкія справы. За тое імпэратрыца скіравала ўсé свае вайсковыя сілы на Польшчу, злучыўшыся з Тарговіцкаю Конфэдэрацыяй, якая завязалася дзеля павароту даўнейшага дзяржаўнага ладу. Палякі разьлічалі на помач Прусіі, але, на вялікае іх расчараваньне, Фрыдрык Вільгэльм ІІ з насьмешкай адказаў на гэта, што ён рабіў саюз з Польшчаю, як рэспублікай, а не з Польшчай-монархіяй. Вераломны прускі кароль заявіў Кацярыне ІІ, што ён ня будзе рабіць перашкод яé плянам, калі пры падзеле атрымае сваю долю. Аўстрыя гэтак сама пакінула Палякоў бяз помачы. Надарэмна прыхільнікі констытуцыі 3 мая давалі адпор гэткаму гвалту. Адбыўся другі падзéл Польшчы паміж Прусіяй і Расеяй. А калі ў 1794 г. узгарэлася паўстаньне пад кіраўніцтвам Касьцюшкі, быў зроблены трэці, аканчальны падзел Польшчы паміж Расéяй, Прусіяй і Аўстрыяй (1795).

Пасьля трох падзелаў дасталіся з польскіх земляў: на долю Аўстрыі-паўдзённы захад, Галічына (2.200 кв. міляў), на долю Прусіі-паўночны захад з сталіцаю Варшавай (2600 кв. міль), на долю Расеі-рэшта, агулам каля 8800 кв. міляў.