Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/58

Гэта старонка была вычытаная

нікаў, каб шанавалі перакананьні і каталікоў, і лютаран, і анабаптыстаў.

Для Нідэрляндцаў сьмерць кн. Оранскага была неўзваротнаю стратаю. Паўднёвыя месты, якія датуль верна трымаліся пры Уніі, цяпер адно па адным пераходзілі да Фарнэээ. Урэшце здаўся і Антвэрпэн — пасьля гэткае знамянітае абароны, што роўнае ёй ня знае гісторыя. Францыя і Англія, да якіх зьвярнуліся паўстанцы, выслалі па троху войска, ды без карысьці: чужаземныя ваяводы ігралі роль валадароў здабытага краю, а проці Гішпанцаў нічога не маглі зрабіць і толькі павялічавалі бязладзьдзе і нязгоду. Піліп лічыў, што паўстаньне задушана, і ўсю сваю ўвагу зьвярнуў у іншы бок.

6. Марыя Стюарт (+ 1587). Непераможная армада (1558). З таго часу, як Альжбета адмовілася выйсьці замуж за Піліпа ІІ, і ў Англіі ўмацавалася протэстанцтва, гэтак жорстка прасьледаванае ў гішпанскіх краёх, — паміж монархамі кіпела глухая, але заядлая ўзаемная ненавісьць. Альжбета саўсім адкрыта падтрымлівала Нідэрляндцаў грашыма і войскам. Не задумалася навет перад тым, каб зрабіць рыцарам адважнага корсара Францішка Драку, які даў пачатак цэламу раду англійскіх гэрояў мора, за тое, што аб'ехаў навакола сьвету і, нападаючы на гішпанскія караблі, сабраў багатую здабычу. Піліп-жа завязаў зносіны з яшчэ даволі чысьленымі англійскімі каталікамі, а таксама і з найбольш небясьпечнаю непрыяцелькай Альжбéты, Марыяй Стюарт[1]. Гэтая апошняя дзеля свайго вялікага хараства і сілы духа ў нядолі, што яе спаткала, абудзіла спачуцьцё сярод сваіх сучасьнікаў і ў патомных пакаленьнях; на гэтае спачуцьцё бязслаўнае жыцьцё яé можа і не заслужыла. З роду яна была наступніцай шкотляндзкага (шкоцкага) трону, праз замужства з Францішкам ІІ сталася каралевай Францыі, а як найбліжэйшая сваячка і наступніца Марыі Тюдор у вачох каталіцкага сьвéту, які не прызнаваў правоў Альжбеты, дачкі няпрызнанае Рымам жонкі Гэнрыка VІІ, Ганны Боляйн, Марыя Стюарт дамагалася і тытулу каралевы Англіі. Узгадаваная ў лёгкадумных абставінах францускага двара, яна пасьля раньняе сьмерці свайго мужа пераехала ў Шкотляндыю, заняла там трон, ды спадзявалася пры гішпанскай ці францускай помачы скінуць з трону Альжбету.

Але ўжо з самага пачатку яе караляваньня выявілася нязгода паміж монархіняй і народам. Бо Шкоты толькі што прынялі кальвінізм, каралева-ж была гарачай каталічкаю, дык і ня было паміж імі ўзаемнае веры. Няпрыхільнасьць

  1. § 5. Рэформацыя ў Англіі. Генэалёгічная табліца дому Тюдораў.