Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/99

Гэта старонка была вычытаная

у 1644 годзе яна самастойка пачала гаспадараваць. Была яна сільнаю і разумнаю каралеваю, але ў 1654 годзе зраклася пасаду і выехала заграніцу, дзе прыняла каталіцтва. Каралева Крыстына была незамужняя, і па яе жаданьню карона перайшла да яе найбліжэйшага сваяка, Караля Густава, князя Цвайбрюкен. Ад часу перамогаў Густава Адольфа Швэды ўвайшлі ў смак ваяваць; пэўне-ж, для іх, як для народу беднага, вайна была рамяслом прыбыткавым. Згодна з настроем свайго народу, Кароль Х праз увесь час свайго гаспадараваньня (1654—1660) вëý войны. Быў ён ваяводаю добрым, але вельмі грубым. З таé прычыны, што польскі кароль, Ян Казімір, як патомак дому Вазаў, мéў пратэнсіі на швэдзкі пасад, Кароль Х напаў на апошняга ў яго ўласным краю і гэтак распачаў вайну за швэдзкую спадчыну (1655-1660). У саюзе з курфюрстам Фрыдрыкам Вільгэльмам, Кароль Х перамог Палякоў. У данскага караля, які памагаў Польшчы, ён адабраў паўднёвы бераг Швэдзіі, якім да таго часу валадалі данскія каралі. Аднак, у канцы вайна прыняла для яго непажаданы ход, бо, апрача Даніі, Польшчу падтрымалі курфюрст Фрыдрык Вільгэльм, удзячны за звальненьне яго ад лéннае залежнасьці, Масква, Голяндыя і імпэратар, якім трэба было неяк стрымаць рост Швэдзіі.

Кароль Х памёр неспадзявана. Апякуны ягонага бязьлетняга сына, Караля XІ, пасьпяшыліся падпісаць мір з чысьленымі ворагамі Швэдзіі. У часе гаспадараваньня Караля ХІ імпэратар і брандэнбурскі курфюрст з усіх сіл стараліся скінуць Швэдзію з становішча першараднае дзяржавы. Аднак, на гледзячы на няўдачу пад Фэрбэлінам і часовую страту Памор'я, Кароль XІ трымаўся моцна. У сваім краі Кароль XІ, як вельмі добры адміністратар, значна ўзмацаваў каралеўскую ўладу, якая дагэтуль была забаўкаю ў руках самавольнае шляхты.

5. Пачаткі навачаснае Расеі. У пачатку XVІІІ веку высунулася на палітычную арэну, як трэцяя ўсходняя дзяржава, Расéя. Ў ХІІІ вéку ўкраінскія і вялікарускія княжствы, што былі на ўсход ад Дняпра, папалі ў татарскую няволю. Толькі ў ХV веку Іван ІІІ, злучыўшы ўдзельныя вялікарускія княжствы ў адну суцэльнасьць, залажыў Вялікае Княжства Маскоўскае і скінуў татарскае ярмо (1480). Іван ІV Грозны, сучасьнік Піліпа ІІ гішпанскага, каранаваўся ў 1574 годзе на цара маскоўскага. Сваю дзяржаву ён павялічыў заваяваньнем татарскіх дзяржаваў над Волгаю, Казані ды Астрахані, а пасьля таго, як казакі на чале з Ермаком занялі Сыбір, ён пашырыў сваё панаваньне і за Уралам (1580). Пасьля сьмерці сына ягонага, цара Хведара, пачаўся пэрыод бязладзьдзя, які скончыўся запанаваньнем