Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Дзяўчына. А пакажы свой шрам?

Васіль. (Ні даецца) Мала якіх шрамоў можна знайсьці у чалавека?

Дзяўчына. (Строга глядзіць на Васіля. Вочы яе робяцца халоднымі, злымі, поўнымі зневажэння) Вы — пусты, нікчэмны і дрэнны чалавечак! Мне брыдка за часы нашаго знаёмства. Ты пасаромяўся твае беднае маткі, ты ні пасаромяўся людзей, ні пабаяўся Бога, ты плюнуў у твар сваёй мацяры. Да каго ж ты падобян цяпер? Ты падобян, выбачай, да тэй свінні, што, наеўшыся жалудоў, стала лычам рыць карэнні таго дуба, на каторым вырасьлі яны. Але я рада гэтаму здарэнню пазнаць тваю істоту, і мы больш ні знаёмы! (Адварачываецца да Васіля сьпінаю, ідзе да кабеты).
Ні плачця, мілая! Я ведаю, вам цяжка і горка чуць тое, што пачулі вы ад сына. [Васіль, апусьціўшы галаву, ідзе далей]. Фальшывы стыд быў прычынаю ўсяго… Ведаеця што: вы утаміліся, вы галодны — пойдзем да мяне! Цяпер ноч, адпачынеця і пойдзеця сабе даляй. А то засталіся б жыць са мною. Я тут нідалёка, — ў сяле у школцы.

Кабета. [Абнімае дзяўчыну]. Дзякуй табе, прыгожая красочка. Вяліка мая дарога, і рано мне сапачываць. Мне трэба спешацца.

Дзяўчына. [хітра] А ведаеце, што я вам скажу? Вы пойдзеця да мяне, к вам і Васіль прыдзе, набачыця, прыдзе!

Кабета (сумна) Не, красуня мая: ні да мяне прыдзе Васіль, а да цябе. А я твае, галубка, ахвяры ні хочу, бо я палюбіла цябе, як сваю родную дачуш-