Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Палута. Кінь хлусіць. Маўчы, ляпей будзе… Палічымся потым калі вы гэткія… Ну, кажэце, дзе былі? У Качоргі хадзіла?

Прузына. Былі ў Граеве, галубка. Чаго-чаго мы там ня бачылі! Цуда ды годзе!

Антось. Ого, што і казаць: на цудзе цуда.

Домна. Ну, ну, кажэце.

Прузына. Піліпчанку бачылі з Дружнікам. Так рызыкуюць па месьце пад ручку, што ані божа мой. Фанабэры тае не абярэшся. Пастэрка ў яе, парасон чырвоны, а ў яго белая камізэлька, сурдут. Хоць куды.

Домна. Ймо? Дай ты рады! Бадай вясельле будзе?

Волька. А будзе, я чула: на запаведзі давалі тры дні таму.

Прузына. Чаму-ж ня быць. Абое ўжо пажылыя; цягаюцца так з якіх пор — усім абрыдлі…

Домна. А пасаг Піліпчанцы няма ведама які даюць? Ня чулі?

Волька. Паўвалокі дае Сук. Чаго-ж хацець. Нямала.

Антось. Вось зьбірайце і вы пастолькі пасагу, дык ураз зробім некалькі вясельляў: пачарзе, перш я, потым Пятрусь, далей Цімох, толькі лічы.

Пятрусь. Бач, захацеў. А паўмаргоў табе ня хопе?

Прузына. Чым-жа вы горшыя ад Дружыньніка? Ніякага сьмеху. Ад нас-та не дастанеце, бо няма, а што варт, дык і сумненьня няма.

Антось. Вось, ці бачыў? Добры на пачатак. Ужо гатовы і даць…

Пятрусь. Я-ж табе казаў, што мала запрасіў. Нам трэба самае меншае валок па тры.

Домна. Эх, і жартаўнікі-ж вы, хлопцы. Вось што значыць, як кажуць, сьвету пабачылі.

Волька. О, яшчэ колькі розуму набраліся. Вось пабудзьце з імі крыху больш часу, яны да таго набрэшуць вам, што вы і ня рады будзеце… Гэта ж ліха ведае што.

Домна. Вядома, моладзь. Ну, ваша пара, красуйце і жартуйце! Але мне ўсё-ткі трэба ўжо йсьці. Тэкля, ідзі і ты гуляй. Чаго ты верцішся ў садку? Твае таварышкі на вуліцы. Бяжы.

Тэкля (З кустоў). Я зараз, мамачка, толькі сарву вяргіню. Я зараз. (Сарвала краску і бяжыць за мацерай).

Домна. Ну, весялецеся, нябогі, хай вас бог гадуе. (Ідзе к выйсьцю).

Волька (выбягае з кустоў і хапае яе за рукаў). Ды пабудзьце з намі, яшчэ рана. Чаго вам так зарупіла. Пагутарце з намі аб сім, аб тым. Вы-ж нам не замінаеце. Пагуляйце, цётачка, нам весялей будзе.

Домна (вырываецца і йдзе). Вось, мо‘ я прыду яшчэ, цяперака-ж трэ‘ пайсьці.