Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Пятрусь (падышоўшы к плоту). Салодкіх мар, Волечка.

Волька (здалёк). Дзякуй, браточку, дзякуй. (Разьвітаньне канчаецца. Вынікае голас цыганкі й Домны, якія ўсё яшчэ не пасьпелі расплаціцца. Іх гутарку перабівае паўторны крык дзяцей. З-за вёскі даносіцца пяяньне. За хатай брэша сабака. У другім канцы грае жалейка).

ЗЬЯВА 14-ая.
ПАЛУТА — ПЯТРУСЬ.

(Палута садзіцца на лаўцы і ў задуменьні абапіраецца локцямі на стол. Пятрусь ходзіць каля стала па сьцежаццы, перабіраючы ў руках красачку чырвонае рожы. Водбліск зайшоўшага сонца толькі маленькай шэрай стужкаю, бы пісах, вісьне над лесам. Пятрусь кідае зіркам к верху. Праз колькі хвіль падыходзіць да Палуты і садзіцца поміж з ёю).

Пятрусь (азіраецца на двор, абдымае Палуту і зазірае ёй у вочы). Ты маркотуеш чагось, Палутка? Ці не прыняла да сэрца толькі ты цыганскіх слоў?… І ты верыш варажбе? Чуеш, Палута? (Тырхае яе плячом). Няўжо такі верыш? Ну, калі так, дык я проста дзіўлюся з цябе, ды годзе. Гэта-ж забабоны старых баб, выдумкі, балтаўня. Ласьне можа цёмны, няграматны чалавек, як гэта вось цыганка, што кольвечы ведаць у перадзе твайго жыцьця. Ніхто ня ведае і ніколі ня ведаў гэтага: ні вучоныя людзі, ні прарокі. Плюй у вочы, калі хто схоча цьвярдзіць табе гэта, ня вер, не шманай. Палута, Палутка, чуеш? Кінь, плюнь… А то сьмяяцца буду, ня болей. Чуеш? (Прыхіляецца к ёй шчыльней).

Палута (не паднімаючы галавы, няўверана). Я ня веру, я… Толькі, Пятруська, яна якраз усю праўду сказала. І далей сказала-б, але я знарок перапыніла, вырваўшы руку: не хацела, каб маці лаялася… (Пачакаўшы). А, думаеш, маці ня скеміла? Усё скеміла, усё чыста. Ды і хто ня скеміць, калі так проста і ўверана кажа, нібы з ёю самою робіцца гэта ўсё. Глядзі — з другога боку… „першы знатны, багаты, але нялюбы“… або „блізкія людзі вымусяць за яго“. Ці-ж тут не пазнаць? Знатны, багаты — то-ж Сьліва; блізкія ж людзі — бацькі. О, яны, Пятруська, так насталі, так накінуліся на мяне, што ўжо наўрад, ці ўдасца мне ад іх аслабаніцца… (Паднімае голаў, хіліцца да Пятруся). Пятруська, родненькі, нешта чуе маё сэрца нядобрае для нас з табою; хаця-б яно ня збылося, а то ня вытрываю, ні за што ня вытрываю, каханы. Мне прыходзіцца выбіраць адно з двух: або, або… ці ты, ці бацькі з Янам…

Пятрусь. Можа я табе прашкаджаю, мо‘ набіваюся к табе са сваім… ты скажы мне, Палутка, дык я пакіну цябе ў спакою… Сьцісну, здушу пачуцьцё і адкасьнюся… Кончу сваё жыцьцё дзе-кольвечы адзін, бо болей мне ня трэба ніхто… Раню душу, разаб‘ю жыцьцё і… Скажы, Палута, ня тайся мне… Я маракаваць ня буду, бо я сам ві-