Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

Да дзіва, што Палута углуздалася ім. Дурнасьць! І скажы ім. (Да Гэлі). Ты-ж толькі маўчы, дурніца…

Вінцэнт (сьмяючыся). Сыходзяцца на густу.

Матруна. Але, але! Толькі зусім непахвальна, што на брыдкім гусьце. Неразборныя, ні каліва. Дурноты ў галаве цэбар. Гэ, што і казаць. Хоць розгу бяры.

Вінцэнт (прыпыняецца перад Гэляю). Я таксама. (Пачакаўшы). Але ня ўсе роўны. Цяперака ў модзе гэткія хлопцы, як Пятрусь. Сьвецкі, прайходны. (Бразгаюць дзьверы з надворку. Гэля кідаецца к мыцельнікаваму вакну. Матруна зазірае ў другое. Вінцэнт прысядае на Гэліным месцы).

Гэля (адварочваецца ад вакна). Нейкі мужчына йдзе. Ці ня Ян ужо вяртаецца з гульні? Нешта хутка вельмі справіўся — толькі Тодара правёў. (Сьмяецца).

Вінцэнт (прыглядаецца праз вакно). Ды яно і ня так хутка. Мы загутарыліся тут і не прыкмячаем, як ідзе час. Ужо бадай за адзінаццатую перабегла. (Глядзіць у сябе на грудзёх). А я й забыў захапіць свой гадзіньнік, каб ён спрах, каб ён. Ужо пазнавата?

Матруна (варочаецца ў мыцельнік). Ды дзе табе тая адзінаццатая гадзіна. Толечкі зьмеркла. Колькі мы гутарым тут — з паўгадзіны. Мо‘ так, прайшлі, паглядзелі, нідзе нікога не знайшлі і вярнуліся па хатах… (Адчыняюцца хатнія дзьверы і ўваходзіць Якаў Кішка. Усе так і зяхаюць. Гэля бяжыць к сталу, бярэ вязаньне й хавае за зеркалам, а сама адыходзіць к ложку і становіцца каля яго).

ЗЬЯВА 6-я.
ТЫЯ-Ж і ЯКАЎ КІШКА.

Якаў. Добры вечар у хату! Ого, тут і госьці ёсьцека, а я думаў, што яна адна сядзіць у хаце. Сьвятло маркотнае, ціха неяк, ды ноч к таму. На вуліцы зачараваньне — калі хочаш ведаць.

Вінцэнт. Добры вечар! Як жывеце? — Такі і праўда, што ноч — зачараваньне! Вось Ян з Тодарам пайшлі гдзесьці, а я супыніўся, каб даказаць цётцы Матруне, што я зусім ня чураюсь іх хаты, як то яна думае… (Ідуць к сталу і садзяцца па рагох). Ды пакідаць яе адну не хацелася — каб ня нудзела. Вось цяперака можна, бадай, і мне пайсьці на вуліцу. Не правядзеш мяне Гэля?

Якаў. Вядома ідзеце, пагуляйце. Вам зусім і ня прыстала каратаць час, калі хочаш ведаць, у хаце. Гм. Маладзежства. Самае, што гуляць.

Матруна (выцірае рукі каля прыпячу). А куды ім ісьці? Ня варта ўжо, Гэлечка. Вінцэнт зойдзе да дому і адзін. Ян хутка вернецца, а табе прыдзецца дзьверы адчыняць. Не хадзі ўжо. (Да Вінцэнта). Ці ня праўду кажу?