Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Ф. АЛЯХНОВІЧ.


КАЛІСЬ.

Сценічны абразок у 2 актах.

АСОБЫ:

ЯГОР ІВАШКА — малады работнік.
ЛЮДВІКА — маладая дзяўчына.
МАТКА Людвікі — прачка.
СУСЕДКА.
I НЕЗНАЁМЫ.
II НЕЗНАЁМЫ.
АКАЛОДАЧНЫ.
ХЛАПЕЦ.
Работнікі, салдаты, поліцыя.

АКТ I.

Пасярэдзіне дзьверы са шклянымі шыбамі. З абадвух бакоў дзьвярэй вокны, праз якія відаць вуліца. У левай і правай кулісе па адных дзьвярох. З левага боку пры вакне доўгі стол да прасаваньня. Пры правым вакне канапа. 3 левага боку пры дзьвярох шафа з бялізнай, з правага, напроціў, невялічкі столік. Там і сям крэслы. Вакяніцы зачынены.

Рэч дзеецца ў 1905—6 годзе.


ЗЬЯВА 1.
МАТКА — ЛЮДВІКА.

Матка (сядзіць, п‘е гарбату са сподачка). Не падабаецца мне наш новы кватарант!

Людвіка (прасуючы). Чаму, мама?

Матка. Бо якійсь… без парадку. Вяртаецца позна ўначы… Няма ведама дзе працуе…

Людвіка. Ён-жа казаў, што на фабрыцы…