Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Ягор. Бібула… Адозвы… (Выцягвае з кішэні некалькі друкаваных аркушаў). Маеш трохі, хавай… Вось толькі сумная справа: трэба нам будзе на нейкі час растацца… Сягоньня яшчэ пераначую, а заўтра раніцай еду.

Людвіка (сумна). Чаму?

Ягор. Поліцыя ўжо, здаецца, пранюхала, што я тутака… Апрача гэтага трэба наладзіць работу на провінцыі… Пасылаюць… Провінцыя сьпіць… Няма організацыі.

Людвіка. Цс!.. Мама ідзе (ъъВяртаецца да сваёй работыъъ).

ЗЬЯВА 4.
МАТКА — ЛЮДВІКА — ЯГОР.

Матка (ъъуходзіць з талеркай і міскайъъ). Вось маеце, пан Ягор сваю вячэру…

Ягор. Дзякую, панечка.

Матка. Што-ж вы сягоньня так позьненька? Работа на фабрыцы, мусіць, даўно ўжо скончана?

Ягор. Меў інтарэсы… Заўтра еду, панечка!

Матка. Едзеце? Як? Куды?.. А як-жа-ж з кватэрай будзе?

Ягор. Заплачу пані за цэлы месяц і можаце мой пакой аддаць каму іншаму.

Матка. Ну, добра… А як-жа фабрыка? работа? кідаеце?

Ягор. Кідаю, пані. Еду на вёску… да радні… Пісалі, просяць, каб прыехаў пагасьціць…

Матка. Вось гэта добра! Шчасьлівы вы, што маеце куды паехаць! Часы цяпер такія неспакойныя, — чалавек ня ведае, што заўтра будзе… Як вы, панок, думаеце, як усё гэта скончыцца?

Ягор. Што-ж, добра скончыцца. Усё добра будзе, як рабочы народ завядзе новы лад.

Матка. Э, які там „новы лад“! Нічога тут не парадзім! Там сіла, там войска, а тут што — голыя рукі!..

Ягор (усьміхаючыся). Панечка! Гэтыя голыя рукі — так сама сіла, страшэнная сіла! Гэтыя голыя, мазалістыя рукі будуюць і царскі палац і турму для свайго брата. Гэтыя рукі сеюць хлеб і будуюць чыгункі, каб развазіць яго (з гэстам); гэтым рукам, панечка, пазволена адпачываць толькі адзін раз у тыдні, а што будзе, калі гэтыя рукі ня возьмуцца за работу праз увесь тыдзень, a мо‘ праз другі, праз трэці?!.. што, калі мы іх зложым вось так на грудзёх (гэст) і скажам: давайце нам іншае жыцьцё, давайце, паны, волі, бо дыхаць ужо чым ня маем! Давайце, бо вось так стаяць будзем, а да працы ня пойдзем! Падохнем з голаду, але і вы з намі разам падохнеце!..

Матка. Гаварыць-то вы ўсе пекна гаворыце… Што-ж, калі гэта ўсё толькі гутарка. Ніколі гэтага ня будзе!