Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Пріѣхаў начальникъ дыстанціи на дразыни[1]; чатыры рабочихъ корбу круцяць; колцы шумяць, шесцерня гудзе; ляциць цялѣжка вёрстъ по двадцаць ў гадзину, тольки калёса выюць.

Падляцѣў до Семёновой будки; падскочиў Сёмка, адрапартаваў по-салдатски. Усё ў парадку знайшлося.

— „Даўно ты тут?“ пытае начальникъ.

— „Адъ другого мая, ваше благародзіе“.

— „Добра. А ў сто шесцьдзесятомъ нумери хто“?

Дарожны майстеръ, што разамъ зъ имъ ѣхаў, каже:

— „Василь Гуща“.

— „Гуща, Гуща… а, гэта той самы, што вы мѣли лѣтась на увази?“

  1. Цялѣжка на чатырохъ колахъ, каторая коцицься по рельсахъ; работники круцяць корбу, и гэтакъ ѣдуць.