Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

— „Няўже-жъ ты пѣхотаю пойдзеш?“

— „На станціи на таварны поѣздъ папрашуся; заўтра ў Масквѣ буду.“

Пажагналися сусѣдзи; пашоў Василь, и доўга яго не было. Жонка за яго и рабила, дзень и ночь не спала, саўсим замарилася, чакаючи мужа.

На трейци дзень пріѣхала ревизія: машина, вагонъ багажны, и два вагоны першой клясы, а Василя ўсё нима. На чацьвёрты дзень угледзиў Сёмка яго жонку: тваръ ажъ апухла адъ слёзъ, вочи чирвоныя.

— „Вярнуўся мужъ?“ пытае.

Махнула баба рукою, ничого не атказала и пашла ў свой бокъ.