Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

— „Такъ точно, ваше благародзіе, жанаты; жонка ў мѣсци у купца служиць“.

— „Ну, дакъ пиши къ жонцы, кабъ пріѣжджала. Дармавы билетъ пастараюся. Тутъ у нас адна дарожная будка будзе свабодная; папрашу уже за цябе начальника“.

— „Дзякую вельми, ваше благародзіе“, каже Сёмка. Астаўся ёнъ на станции. Памагаў у начальника на кухни, дрова сѣкъ, дворъ, пляцформу мёў. Церазъ дзьвѣ нядзѣли пріѣхала и жонка, и паѣхаў Сёмка у цялѣжцы у сваю будку. Будка новая, цёплая; дроў кольки хочешъ, агародъ невялички адъ даўнѣйшаго сторожа астаўся, и зямли зъ моргъ зъ бакоў насыпу было

Абрадоваўся Сёмка: стаў думаць, якъ ёнъ сваю гаспадарку развядзе, карову, каня купиць. Дали яму ўвесь патребны