Старонка:Сыгнал (1914).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

вернецца, — пара і пяройдзе Пачалі Сёмка з жонкаю нават тужыць.

II

Прайшло месяцоў два; начаў (Сёмка с суседзямі старажамі знаёміцца. Адзін быў стары-старэнькі; ўсё на яго места новаго назначыць прыбіраліся; ледзьве з будкі вылазіў. Другі будачнік, што бліжэй да станціі, быў чэлавек малады ешчэ, але худы і жылясты. Спаткаліся яны с Сёмкай першы раз на насыпе, пасярэдзіне, паміж будак, у абходзе. Сёмка шапку зьняй, пакланіўся.

— „Добры вечэр, кяжэ, суседзе!“

Сусед глянуў на яго бокам.

— „Добры вечэр“, кажэ.

Адвярнўся і пайшоў далей.

Спаткаліся пасьля іх бабы. Прывіталіся Сёмкава Тацяна с суседкай; тая гэтак сама многа не гаварыла, пашла. Угледзіў раз яе Сымон.

— „Што гэта, кажэ, у цябе, маладзіца, муж не гаварлівы?“

Памаўчала баба, пасьля кажэ:

— „Аб чым яму с табой гаварыць? У кождаго сваё… Ідзі сабе з Богам“.