Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

«Ну, што-ж?» думае Сымон:
«Я адзін, адзін душою!
Дзе ні кідае прыгон?
Як нядоля ні ўшчувае:
Як бяда падчас ні гне!
А другі й таго ні мае,
Што знайшлося у мяне.»
У гэтай кухні меў пасаду
Шлёмаў парабак, Яхім.
Ён ўзяў хлопца пад абладу
І памог яму сім—тым.
Разам ложку змайстравалі,
Каб меў хлопец дзе спачыць,
Пару бэбахаў дасталі.
Цело млявае акрыць.
— Ось цяпер ты князь ды годзі!
Пазайздросьціць сам прусак,
Што у шчыліні — гасподзі
Век зжывае, нібарак. —
Жартаваў Яхім з музыкі,
Як абладзілі пасьцель:
— І сам Шлёма, пан вялікі,
А яшчэ большы круцель, —
Так ні будзе с сваей Хавай