Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

Нікнуў ў злосьці гэтых слоў.
І Сымонка бег без спрэчкі
На дрывотню за стадол,
Па ваду хадзіў на рэчку,
Працаваў, як чорны вол.
А Яхім у вус сьмеяўся
Ды плячыма паціскаў,
За Сымона заступаўся,
Шлёму «пархам» называў.
У карчомцы быў асобны,
Свой уласны жыцця склад,
Свой рахунак, брудна-дробны,
Звычай, право і урад.
Хлопчык жыў і прыглядаўся,
І тагды, як ён дрыжаў
Перад Шлёмам і баяўся,
Жыда «панам» называў,
То Яхім ні раз у вочы
Сыпаў Шлёмі, як пяском,
І з ім Шлёма ніахвочы
Быў стыкацца языком.
Карчма рэдка пуставала,
Чуць развідніцца — сюды
Чья-нібудзь душа вітала,